Архив - Дек 2014

Дата
  • Все
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31

Декабрь 31st

Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”

Андрэй Караленка
Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”

RV1.IMG_3211.jpgСнега няма, мінус 10, але сонечна – дзень спрыяльны для бега.

Безумоўна, бег “карнавальных” марафонцаў па людных вуліцах горада – добрая прапаганда бегу! Таму, я мяркую, ні нам, ні арганізатарам не варта асабліва агарчацца, што НАС не пусцілі ў “Арену”. Ды ў “офісе” хоць і цесна было, зато ЦЁПЛА і ЎТУЛЬНА -- па-дамашнему, па-сяброўску.

Каб заставацца і фотарэпарцёрам, я прабег з дзецішкамі 1 км. Рукі замерзлі так добра, што пайшоў у “офіс”, каб пагрэць іх. Пакуль я грэў рукі, Ольга Іосіфаўна пачала ўзнагароджваць дзяцей. К гэтаму часу крыху запатеўшая фотокамера нагрэлася – зрабіў некалькі здымкаў.

СОНЕЧНА… Усе, хто меў ці мае хоць якое дачыненне да фатаграфіі, ведаюць: ЗАлішне яркі свет “размывае” дэталі фатаграфіруемых аб’ектаў. А калі свет сустрэчны, то тут бессільны і прафесійная камера, і добры прафесіяналізм фатографа. Разумеецца, ёсць бленды і фільтры… У “мыльніцы” – толькі мой асабісты вопыт.

Сёння я даю анонс, а весь рэпартаж, спадзяюся, пакажу 1 студзеня – перад нашай сустрэчаю ў Кізіла 2 студзеня.

Фота-ПРАДМОВА
RV.IMG_3034.jpg
Нас чакалі Снягурачка і Дзед-Мароз... Чытаць далей...

Декабрь 19th

МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН
RV.IMG_2876.jpg

RV1.IMG_2831.jpgМаладзечненскі “зімні” марафон-са-звышмарафонам (100 км) – у манежы.
Безумоўна, бегчы ЗІМОЮ ў манежы – прыемна! Прыемна, хаця ў гэтыя дні, 13-га і 14 снежня, на вуліцы было ціха і цёпла настолькі, што нават я мог бегчы 5-10 км.
У папярэднія гады, калі ў Беларусі праводзілася болей 30-ці прабегаў у год, здаралася бегчы і пры мінус-20, і пад дажджом з мокрым снегам, па лужах. Беглі!
Мінула пяць-дзесяць гадоў… Таму мне бегчы зімою ў манежы – НАДТА прыемна!
Прыемна, хаця лінолеум на дарожках – той жа: я, стары ды не надта шустры, магу спаткнуцца… Не спаткнуўся! Чытаць далей...

Декабрь 8th

Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

RV11.IMG_6962_0.jpg1 лістапада ў Жодзіне адбыўся дзевяты – ужо дзевяты! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама.

RV.IMG_6940_0.jpg Чытаць далей...