Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО...” -- КАПЫЛЬСКАЕ
Менавіта так, пад такім загалоўкам, я не раз пачынаў свае заметкі і рэпартажы з “Капыльскага кальца”. Сёння – паўтараюся: не хачу шукаць у сябе іншы погляд – ён не існуе. Шкадую толькі, што і сёлета не мог пераадолець 11 кіламетраў: было горача і душна, а я – аслаблены, пасля прастуды…
“Любовь – кольцо…” – не толькі песня нашай маладосці, а і жыццёвы прынцып-погляд многіх з нашага пакалення. Ды -- з першага погляду…
І “Капыльскае кальцо” я палюбіў з “першага погляду” – з першага прабегу ў 2002 годзе, тады ён быў "двухдзённым марафонам”, я бег толькі “палавіну”. Палюбіў назаўсёды…
Пасля гібелі Віктара Новіка – любоў з печалем папалам…
.
Той жа вялізны куст бэзу на стадыёне…
І тая рэчка, і той жа мост. І пахне мёдам цвітучы куст баярышніка…
Але Віктар не сустрэў нас у спартыўнай зале: мы ідзём да яго -- па сцяжынцы ўверх да яго Апошняга Прытулку.
. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: МАРАФОН 1 МАЯ
Прыемна пачынаць рэпартаж так: НАМ ЗНОЎ ПАВЯЗЛО з ПАГОДАЮ – было сонечна, а вецер слабы. Гэта акалічнасць будзе яшчэ прыемней, калі ўспомніць, што ў наступны дзень, 2 мая, было холадна і моцны вецер.
Тут толькі анонс – паглядзім , хто прыехаў і на якую дыстанцыю нацэліўся, з кім паразмаўляў і сфоціўся “на памяць”: дэталі важныя не толькі для старэйшых, а, магчыма, якраз наадварот -- для маладых, бо ў іх жыццё наперадзе: фатаграфія як дакумент, калі грамату не атрымаў.
Пакажу ўсяго некалькі фрагментаў з першых кіламетраў пасля старта: яны цікавыя як імгненні бегу, а яшчэ цікавей будуць пры параўнанні з фінішнымі фатаграфіямі. Вось гэтыя нюансы я пастараюся паказаць потым, наколькі было магчыма іх злавіць.
Последние комментарии
6 лет 17 недель назад
6 лет 31 неделя назад
7 лет 3 недели назад
8 лет 27 недель назад
9 лет 31 неделя назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 25 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 41 неделя назад
10 лет 46 недель назад