Андрэй Караленка
32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН
.
За дванаццаць гадоў, як я ўдзельнічаю ў Асіповіцкіх марафонах, надвор’е было розным – ад сонечнага неба да хмарнага з мокрым снегам і дажджом: у пачатку вясны надвор’е стабільным не бывае.
Нестабільным яно было і ў пачатку сёлетняй вясны – то сонечна, то хмарна-холадна з моцным ветрам. Але без снега-дажджу, што надта непрыемна для поля. І вось -- зноў сонечна!..
Раніцаю 5 красавіка -- іней і замёрзшыя лужы, слабы, але халодны(!) вецер, днём – сонечна і амаль цёпла. Амаль – бо як для каго: вецер хоць і слабы, але халодны. Таму спартыўная экіпіроўка ў марафонцаў была рознаю.
Яркае сонца сказалася на якасці фатаграфій. Але ў такім фотарэпартажы, як я мяркую, важнасць фатаграфій выключна інфармацыйная і, спадзяюся, ніхто не будзе прыдзірацца да якасці.
Я меркаваў “злавіць” на трасе ўсіх, хто бег 15 кіламетраў. Але ж так не бывае: я ж таксама бягу ды дрэнна бачу. Ды прыходзілася перабягаць з аднаго боку дарогі на другі, а потым аказвалася, што насустрач мне бягуць па абодвух баках…
Сёння – толькі анонс-пралог да фотарэпартажу: хто прыехаў, пратакол, дзеці (на пастраенні) і некалькі фатаграфій з бегавой трасы. Астатнія здымкі – праз сем дзён.
Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 17 недель назад
6 лет 31 неделя назад
7 лет 3 недели назад
8 лет 27 недель назад
9 лет 31 неделя назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 25 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 41 неделя назад
10 лет 46 недель назад