Архив

Июль 20th, 2009

Дарога са Жлобіна - як парылка

Лёгкаатлетычны прабег у Жлобіне, які штогод арганізоўвае Беларускі металургічны завод да Дня металурга, падабаецца сяброўскаю атмасфераю -- адсутнасцю бачнага саперніцтва. Прыемна! А прызы? “Подумаешь, важность какая...”: важнасць – людзі, атмасфера, бег. Беларускі аўтамабільны завод, партнёр БМЗ, аказаў дапамогу сваім фізкультурнікам – выдяліў міні-бус “Газель”.

12 ліпеня: сіноптыкі абяцаюць плюс 25 градусаў, таму старт – у 9 гадзін: пакуль сонца прыпячэ, фізкультурнікі ўжо будуць змываць пот пад душам у спорткомплексе.. Чытаць далей...

Июль 19th

Мама ўмела “прадказваць пагоду”...

Мама ўмела лячыць травамі, “разгадваць сны” і “прадказваць пагоду”. Пагоду прадказвала не толькі на два-тры дні, але і на вясну, лета і восень. Калі на два-тры дні – гэта НАДВОР’Е, калі на вясну-лета – ПАГОДА. І такі нюанс: ідзе дождж, круціць мяцеліца, вые вецер – дрэннае надвор’е; свеціць сонца, спяваюць птушкі – харошая пагода.

У мамы былі дзве методыкі: адна – для вясны і першай паловы лета, другая – для другой паловы лета, восені “да зімы” і зіму. Чытаць далей...

Июль 11th

Марафон "ERGO Белые Ночи" в Санкт-Петербурге.

N.IMG_2667.jpg Марафон "ERGO Белые Ночи" в Санкт-Петербурге. Презентация... "Прекрасная Незнакомка" -- Женщина-с-Дочуркою как мотив-напоминание о далёком 1958 году... Синявино...
Мотив-воспоминание будет позднее в разделе Postfactum -- "Выпьем за тех, кто командовал ротами..."

Июнь 15th

Бабруйск: прабег у Дзень хіміка

Марафон БабруйскПрабег у Дзень хіміка арганізоўвае Беларускі шынны камбінат “Белшына”. У лёгкаатлетычных прабегах, прымеркаваных да “прафесійных свят” і падзей мясцовага значэння, “спартыўны” узровень фізкультурнікаў ніжэй, чым у так званых рэспубліканскіх: “перыферыя”, сціплыя прызы, няма TV- і фота-рэпарцёраў.

Аматарскія спаборніцтвы – самадзейнасць, сапраўдная, “чыстая ад спорту” ФІЗКУЛЬТУРА, якая вельмі неабходная ўсім – ад малога да старога: малым – каб акрэпнуць фізічна і прымеркаваць свае магчымасці да спартыўных ступеняў, маладым – каб быць крэпкім і здаровым, старым – каб запаволіць старасць і падрымліваць арганізм у добрым фізічным стане і бадзёрым духу. А здаровы і бадзёры чалавек – прыгожы, прыемны. Чытаць далей...

Июнь 2nd

"Любовь – кольцо..." Капыльскае...

Капыль “Кто сказал, что любви больше нет? Нет любви лишь для тех, кто не любит… “ А “любовь -- кольцо“. Капыльскае. У песеннага кальца “начала нет”, а ў капыльскага было: 17 мая адбыўся 21-ы прабег “Капыльскага кальца”. Маё ж асабістае “кальцо” -- 8-е. Афіцыйна. А колькі было іх у далёкім дзяцінстве – не злічыць: тут Бацькаўшчына мамы і яе бацькоў.

А першае запомнілася не толькі як першае, -- уражанні заўсёды застаюцца, -- а і тым, што яно было АПОШНІМ двухдзённым і трохэтапным. Цікавейшае!.. Сёння такія прабегі – “непад’ёмныя” ні для арганізатараў, ні для ўдзельнікаў: крызіс і ў нас. Горш тое, што ён не толькі (і не столькі!) эканамічны -- крызіс агульны, глабальны: разбурана -- і разбураецца глыбей! – уся спартыўна-фізкультурная структура краіны, бо “Хакеісту № 1” патрэбен хакей, “ледовые дворцы” і чэмпіянат свету – дзеля задаволення яго “хакейных” і іншых амбіцый... Чытаць далей...

Май 30th

Прабег "Вікторыя" у парку Курасоўшчыны

курасовщинаУсе прабегі “Вікторыі” 9 мая прысвячаюцца Дню перамогі. Два апошнія, у 2007 і 2008 гадах, праводзіліся ў парку побач с месцам афіцыйнага мерапрыемства. Такі варыянт, безумоўна, мае важны “плюс”: там многа людзей – прапаганда бегу як самай даступнай і таннай фізкультуры ад малога да старога. А ў “Вікторыі” заўсёды шмат не толькі малых і старых, але і маленькіх, і старэнькіх. Ды старэнькія – бодрыя і шустрыя: глядзіце, грамадзяне, і бяжыце разам з імі.

Але ў такім варыянце ёсць і “мінус”: суматоха-мітусьня, на тратуарах натоўп людзей, а мы бяжым насустрач – перашкаджаем ім ісці, яны замінаюць нам бегчы. Другі “мінус” у тым, што ўклоны там болей 8% -- нагрузка для дзяцей вялікаватая. А ў супрацьлеглым месцы таго ж парка, на лыжна-роллернай трасе, дарожка шырокая, свабодная, уклоны не болей 4% – бяжы і радуйся. Там мы беглі летам 2008: спадабалася ўсім. А асабліва спадабалася адсутнасць пешаходаў на дарожках і адчуванне “сваёй” атмасферы, гэтакай “свабоднай аўдыторыі”. Хто адпачываў на скамейках парка – бачыў: і такой прапаганды дастаткова. Сяргей Коваль прапанаваў бегчы там і 9 мая. Чытаць далей...

Май 28th

Мемориальный пробег “Колокола Чернобыля”

ЧечерскМемориальный пробег “Колокола Чернобыля” с 2007 года проводится не в Гомеле, а в районных центрах Гомельской области -- на территориях, пострадавших от аварии на ЧАЭС: Брагин (2007), Ветка (2008), Чечерск…

Главная цель пробега -- УШАНАВАННЕ ПАМЯЦІ людей, погибших при ликвидации последствий аварии, и тех, кто преждевременно покинул нас от болезней, вызванных радиацией.

Безусловно, эту акцию нужно рассматривать и как способ напомнить всем о единстве людей под чистым и под “чёрным” небом – о необходимости заботиться о людях, которые вынуждены жить не только рядом с очагами опасности, но и в опасных для жизни местах. Да и на чистые территории ветер, дождь и снег приносят “чёрную” землю и воду: их не запугаешь маразм-угрозами и дубинками, не отменишь и не запретишь указами-декретами, не повернёшь в другую сторону ни ублюдочными воплями, ни паханскими характеристиками. Чытаць далей...

Май 15th

Крупкі: прабег у Дзень касманаўтыкі

КавалёнакСяргей Коваль – смелы хлопец! Інакш не стаў бы калісці чэмпіёнам... Інакш не ўзяўся б арганізоўваць “касмічны прабег” у Крупках на прызы лётчыка-касманаўта Ўладзіміра Кавалёнка: неразумення і непаразумення было дастаткова. Але ён “не апусціў рук” не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў прамым: прыязджаў, даказваў, пераконваў. І свята бегу адбылося! Свята бегу – Першы лёгкаатлетычны прабег на прызы лётчыка-касманаўта Кавалёнка В.В. па праекту мінскага клуба аматараў бегу “Вікторыя”. ПЕРШЫ – і менавіта 12 красавіка!!!

Тым, хто арганізоўваў прабег, і тым, хто бег, асабліва дзецям, трэба запомніць гэтую сімвалічную абставіну: магчыма, для каго-небудзь Першы “касмічны” прабег у Крупках стане стартавым да спартыўнай вышыні... Хто ведае... Чытаць далей...

"Веснавыя старты" у Сілічах

У пятніцу ў большасці грамадзян адзін клопат – паспець падрыхтавацца да Вялікадня. А нашы турботы -- ў іншым напрамку: як заўтра даехаць да спартыўнага комплекса “Сілічы”? Недасведчыя людзі здзівяцца: чаго турбавацца з-за нейкіх трыццаці кіламетраў? Калі дакладна, то трыццаці чатырох, але справа не ў кіламетрах, а ў нязручным для нас раскладзе руху і маршруту рэйсавага аўтобуса. Усё ж выйсце знайшлі: даехалі. Ды з камфортам – на “сваёй” машыне.

Усе дарогі ў “Сілічы”, акрамя для жодзінцаў і барысаўчан, праходзяць праз Мінск. А сталічны “аўтатранс” яшчэ не перайшоў на “летні перыяд”: два рэйсы аўтобуса ў дзень – раніцаю і адвячоркам. Таму, хто не паспеў – той спазніўся... Чытаць далей...

Апрель 16th

Адкрыццё сезона ў Жодзіне

детиНа 26-м лёгкаатлетычным прабегу ў Жодзіне, што адбыўся 14 сакавіка, было шумна і весела: удельнічала многа мясцовай дзетвары ўсіх узростаў. Добра! Прыемна і цікава паглядзець. Безумоўна, адчуваецца ўздзеянне “адміністрацыйнага рэсурса”: так было і ў мінулым годзе на 25-м прабегу. Але ж вядома: прывучацца да фізкультуры трэба з дзяцінства. І нават ПРЫВУЧАЦЬ дзяцей – паказваць асабіста, заахвочваць, узнагароджваць і, магчыма, спачатку чуць-чуць прымушаць: калі дзіця разбяжыцца, прымусу адчуваць не будзе, наадварот, -- задавальненне. Ды дзеці любяць спаборнічаць у чым бы ні было і вызначыцца: важна заўважыць, што болей цікава дзіцяці, і накіраваць яго ў той бок. Азбука. Я напомніў пра яе маладым чытачам: яны ж самі яшчэ дзеці. Чытаць далей...

Асіпавіцкі марафон 4 красавіка

МарафонПасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!

На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…

Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра! Чытаць далей...

Апрель 14th

“Мы жили в век аккордеона…”

Мы жили в век аккордеона,
Гитарный предварявший век.
Александр Городницкий

Аккордеон Сонечны дзень ліпеня. Іду праз так званы парк. Чаму “так званы”? Інакш успрыймаць гэтае абы што не магу, а тлумачыць зараз – “лыко не в строку” ды доўга: пазней і асобна. Іду, як хаджу заўсёды – шпарка, гледзячы сабе пад ногі – як ходзяць усе, хто дрэнна бачыць. Толькі ўсе ходзяць павольна, а ў мяне не атрымліваецца. Чую гітару. Не одна. Крыху сцішыўся – іду далей: на скамейцы – дзяўчына і хлопец з гітарамі, побач, прысеўшы, хлапчаня, з гітараю таксама.

Спыніўся, паслухаў і спытаў, ці можна іх сфатаграфаваць? Яны запыталі, для якой газеты? У мяне ўжо было падрыхтавана болей дзесяці здымкаў, якія я меркаваў аб'яднаць у цыкл, каб прапанаваць газеце, але ж яшчэ невядома, што атрымаецца. Ды ці ўпішацца мой цыкл у фармат газеты? Таму адказаў недакладна: “Для жодзінскай. Калі спадабаецца рэдактару – убачыце сябе”. Чытаць далей...

Апрель 11th

Брест: пробег “Память”

БегПисать об этом пробеге тяжело: он – мемориальный.

Я участвовал в восьми пробегах “Память”. Только в 2008 году погода способствовала бегу -- было тепло и слабый южный ветер. Сегодня – штатная погода: дождь со снегом и холодный норд-норд-вест. Однажды была и настоящая метелица-завируха. Погода в это время нестабильна, -- в молодости часто сидел в аэропортах, – но всё же, стоя здесь, на площади у Дворца профсоюзов, неосознанно задумываюсь: почему снег, слякоть и холод -- сегодня? Неправомерность моего “почему” понятна по бъективным реалиям природы. Но я – человек, потому даже такие реалии могу воспринимать субъективно и эмоционально: почему сегодня слякотно и неуютно?.. Чытаць далей...

Апрель 7th

Асіпавічскі марафон 4 красавіка

АсиповичиЗаметка і фотарэпартаж будуць надрукаваныя у раздзеле "Марафон" крыху пазней: сёння няма магчымасці. Шкада...

Электрычка Асіпавічы--Мінск 17-57. Людзей мала: дачы мінчан пачынаюцца ад Пухавіч. Паабапал дарогі гарыць сухая трава: сізы дым, чорныя палеткі.
Мужчына кажа: "Посмотрите: до самого леса горит поле. Мы оттуда идём. Хорошо, что ветер от леса, а не на лес..."
Летам 1995 года ў гэтых мясцінах гарэў лес на працягу некалькіх кіламетраў. І -- паміж Асіпавічамі і Слуцкам. Чытаць далей...

Апрель 2nd

Пачатковы бізнес-клас

ДетиПамятная сітуацыя ў краіне: народ “кінуўся ў гандаль” – Польшча, Літва, Латвія, Турцыя, Грэцыя. Стадыёны ператварыліся ў рынкі... Вынік бізнесу стаў відавочным адразу: на вуліцах гарадоў, на дваровых стаянках -- “мерседэсы”, “опелі”, “форды” і іншыя “фольксвагены” “загнивающего Запада”. Не новыя, але не зломкі ды камфортныя.

Дзеці пайшлі па шляху бацькоў на даступным ім ўзроўні: клянчылі “жвачку” у зарубежных “дальнабойшчыкаў” і прадавалі ў школе. Не толькі “жвачку”: хто сабраў або выпрасіў у мамы грошай, дабіраліся і да аптовых баз – прывозілі ліхтарыкі, батарэйкі, маленькія лічыльнікі, мадэлі аўтамабіляў, званкі-пішчалкі, гадзіннікі і іншую дробязь: забава і бізнес. Чытаць далей...

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������