Пазнаёміліся мы па партыйнаму рэгламенту: Кісялёў быў сакратаром партбюро АГК, а я прыйшоў у гэтую партыйную ячэйку і павінен быў “стать на партучёт” -- перайсці пад яго партыйную юрысдыкцыю, апеку і кантроль.
Ён задаў штатныя анкетныя пытанні – я анкетна адказаў на іх. Разумеецца, ён запытаў, якую я выконваў “общественную работу”, “какие имел партийные поручения” на папярэднім месцы працы.
1983 год, апрель. Портрет для Доски почёта ОГК.
Фото автора.
“Партийное поручение” – дурната з дурнот, “на любителя”, але выконваць хоць што прыдзецца. Я сказаў, што быў рэдактарам фота-газеты “Комсомольский прожектор”. Але я ўжо камуніст, ды ніякага “пражэктара” на Белазе няма і нікаму ён не патрэбен, а мне -- і падаўна.
Міхаіл Васільявіч сказаў, што будзе рэкамендаваць мяне ў рэдкалегію сценгазеты “Конструктор”.
Я пагадзіўся: усё ж не “Прожектор”.
Далей Міхаіл Васільявіч патлумачыў, што мне неабходна схадзіць у Жодзінскі занальны райкам, які знаходзіцца ў адміністрацыйным корпусе ДРЭС, і “стать на партучёт”. А райкам запросіць маю асабістую справу з райкама ў горадзе Тула, адкуль я выбыў.
На гэтым першае знаёмства з Міхаілам Васільявічам скончылася.
Што такое “занальны райкам”, калі ёсць Смалявіцкі раённы камітэт КПБ? Ці не такая ж дурната, як у Туле – і па ўсёй Расіі -- прамысловы і сельскі абкамы і райкамы? Тут нават дурней: для двух прадпрыемстваў, Беларускага аўтазавода і Смалявіцкай ДРЭС, у Жодзіне стварылі райкам! Але ж і на аўтазаводзе, і на электрастанцыі ёсць свае парткамы. Дурней прыдумаць немагчыма! Нахабства і цынізм…
І людзі ж там займаліся нейкай справай – пісалі паперкі, насілі іх з кабінета ў кабінет, вазілі ў Смалявічы і ў Мінск – працавалі “в поте лица” і “с полной отдачей и партийной убеждённостью”. Ды судзілі тых, у каго гэтай “убеждённости”, па іх партыйна-прымітыўнаму меркаванню, не было.
К таму часу я быў ужо адмыслова знаёмы з партыйнымі судзілішчамі, называў савецкую сістэму “Диктатурою Негодяев” і выпрацаваў “Правила безопасности”.(Пра іх упамінаў у заметцы “Не нарушай закон”.)
Сябе я называў “дисидэнтом” *, хаця пра “диссидентов” нічога не чуў і не ведаў: людей, выступаўшых з крытыкай савецкай сістэмы, у той час яшчэ не называлі ні “диссидентами”, ні нават “антисоветчиками”.
Я быў самопровозглашённым праціўнікам дыктатуры невукаў-тупіц, зладзеяў і п’яніц. І паступаў, і выказваўся адпаведна. Аднойчы выказаўся і на пашыраным пленуме Ленінскага райкама камсамола. Скандал быў неверагодны -- я “прагрымеў” на ўсю Тульскую вобласць!.. Але, паколькі паступіў чэсна і прынцыпова, то мяне пажурылі і прасцілі. А праз год, пасля чарговай адміністрацыйна-партыйнай рэарганізацыі, нават выбралі членам бюро Зарэчнага райкама камсамола г. Тула, прынялі кандыдатам у партыю.
Он был первым главным конструктором Белорусского автозавода
Официально должность называлась “начальник конструкторского бюро”. Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад