12 верасня:
Мінскі марафон
Пра МОЙ Мінскі марафон я сказаў дастаткова. Дабаўляю post scriptum – выказваю падзяку ўсім, хто мяне зразумеў і падтрымаў. Хто мне спачуваў. Такая салідарнасць – важная ў маладосці, а ў маім узросце – най-важная: я не ў адзіноцтве. Дзякуй, марафонцы! Шчырае дзякуй Сяргею-і-Ніне!..
Тут усяго некалькі фота: можа, хто заўважыць сябе і скапіруе, бо не ва ўсіх міні-калектывах былі фотакамеры. Скапіруе, паглядзіць і… пабяжыць разам з намі ў “Вікторыі”, у “Сілічах”, “у Кізіла” і далей, і далей. Асаблівае спадзяванне -- на дзяцей.
У рэпартажах з паслядоўных прабегаў пакажу іншых дзяцей – каб да іх далучалася болей дзяцей: бег – самая даступная і самая танная па экіпіроўцы фізкультура.
Фізкультура – ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА, культ здароў’я, самы разумны “культ”: здаровы чалавек – прыгожы. Хто хоча быць прыгожым…
Дэвіз “Вікторыі”: “Хочаш быць здаровым – бегай!”
Бегай дома. Бегай ў школе на занятках па фізкультуры. Паглядзі на марафонцаў і бегай з імі…
Клікніце: Зоя Качаноўская "Мінскі марафон я бег у кабінеце міліцыі..."
Комментарии
Отправить комментарий