Андрэй Караленка
“Залатая восень”: БЕГ пад ДАЖДЖОМ
Шаноўныя марафонцы,
паглядзіце на Ольгу Іосіфаўну: ЯНА РАДУЕЦЦА, што пад дажджом і ПАД ДОЖДЖ прыехалі амаль усе…
Субота, 26 верасня: невялікі дождж-з-навальніцаю паступова перайшоў у АБЛАЖНЫ асенні ДОЖДЖ, які не перастаў ні вечарам, ні ноччу, ні раніцаю ў нядзелю – ішоў, то крыху сціхаючы, то, наадварот, узмацняўся, але не пераставаў ні на хвіліну.
Гэтай перамене надвор’я ЎСІМ неабходна было радавацца, -- ДОЖДЖ ПАЙШОЎ!!! -- але мы былі сумнымі і заклапочанымі: мы ехалі на прабег “Залатая восень”.
Вышлі на станцыі Мінск Усходні – як у турыстскай песні: “А дождик льёт, как из ведра…”
Нам не да песень – хутчэй у тунель. Да аўтобуснага прыпынку – 10 хвілінаў пад парасонам. Вецер тузае і рве парасон: штаны ўжо прамоклі да каленяў, нават ніз курткі мокры. Цяпер мой галоўны клопат: толькі б у боты вада не папала: мае ногі – мая ”ахілесавая пята”…
Прыехалі амаль апошнімі: да раздзявалкі не праціснуцца, а там – не павярнуцца. Але гэтая нязручнасць -- прыемная: так МНОГА прыехала МАРАФОНЦАЎ !!! І дзяцей многа!.. Потым заўважу: няма А., не прыехаў Б., не бачу В… Шкада. Думаю, не з-за дажджу – па іншых прычынах-матывах.
“А дождик льёт, как из ведра…”
Для мяне амаль што ўсё было добра, акрамя галоўнага: я падрыхтаваўся бегчы 12 км, меркаваў пасля фініша “дабегчы” да 16…20 км, а прабег усяго 1 км: МАЕ НОГІ не сумяшчальныя з лужамі. Да таго ж – лужы халодныя. 1 км -- па рэгламенту: ці варта печаліцца? Варта! Бо пасля 80-ці будзе ўсё меньш і меньш магчымасцяў пераадолець 12 км.
“Идёт дождь – не повезло! Но не унывайте: трасса вам уже знакомая подробно, она в хорошем состоянии. Желаю успехов!..”
“Были когда-то и мы рысаками…” “Не бойтесь дождя и луж – закаляйтесь. В добрый путь!..”
“Спасибо всем, кто приехал!!! Спасибо, что поверили нам и поддержали. И мы “в долгу” не останемся – разных наград много, призы получат не только победители по минутам-секундам… Ещё раз – спасибо всем! Желаю успехов. И не простудитесь…”
“Поздравляю с праздником – Днём машиностроителей!.. Для вас он как бы двойной – и спортвный тоже. Вижу: для многих – семейно-спортвный. Это хорошо. Замечательно!.. Дождь немногжко омрачил ваш празднік, но от этого он ещё интереснее и надолго запомнится. Желаю успехов!..”
“А я?!! Меня – вот так…”
“Страховая защита”
Прыгажуня “Стравита” пажадала сфоціцца з дзедам. Дзякуй!.. Шкада, што сёння буду бегчы ўсяго 1 км…
Першы старт – для самых малых.
“Глядзі ўважліва, не спяшайся -- каб не спаткнуцца…”
Фота на памяць: ПЕРШЫ СТАРТ у самага юнага марафонца, сына марафонцаў…
Вазьміце на памяць і маю фоту… (Напішыце па зваротнаму адрасу – вышлю электронную ў аб’ёме, прыгодным, для раздрукоўкі на паперы.)
Леанід Каладко суправаджае на старт Пятра Авласенку (г. Бабруйск): ён – інвалід 1-й групы па зроку.
Я спазніўся на ГАЛОЎНЫ СТАРТ усяго на некалькі хвілін. Шкада!!
Поўны фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Кал¡ ласка, паведам¡це, кал¡
Кал¡ ласка, паведам¡це, кал¡ з'яв¡цца фотарэпартаж на старонцы "МАРАФОН" ?)
...вял¡к¡ дзякуй.
Отправить комментарий