Яшчэ і ў пасляваенных вёсках былі людзі, якіх ведала ўся акруга як адмысловых майстроў -- сталяроў, бондараў, кавалёў, шаўцоў, плотнікаў. Разумелася, што гэтыя людзі былі здатнымі і ў іншых справах, але інструметы ў іх былі толькі па асноўнай: шавец не мог зрабіць аконныя рамы і бочку -- не меў інструментаў. Ды не распыляліся людзі – у чымсці адным знаходзілі сябе. У калгасе яны працавалі на ўсіх работах – аралі, сеялі, касілі, вазілі снапы, малацілі, вілі вяроўкі, а вечарам і ў непагадзь браліся за СВАЕ інструменты. Акрамя кавалёў...
Безумоўна, кавалі таксама былі здатнымі на іншыя справы, але брагадзір не пасылаў іх нават касіць: накавальня ў кузні звінела з ранку да цямна, а перад касавіцаю і жнівом, здаралася, і ў нядзелю. Але не таму, што бальшавікі, камандаваўшыя калгасамі, былі антыхрыстамі, іне прызнавалі нядзелю за свята, а перш з-за неабходнасці: у кожнай жанчыны па два сярпы, іх трэба назубіць і навастрыць. А яшчэ вазы-калёсы, плугі і сошкі пачыніць, зрабіць клямкі-завесы, сякеры, нажы, матыгі... Хапала спраў! Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад