Андрэй Караленка
БАБРУЙСК, 28.05., Дзень хіміка: ГОРАЧА !!!
У Бабруйску ў Дзень хіміка 28 мая было горача, як бывае ў Жлобіне ў День металурга ў ліпені. Такая анамалія(?!) у канцы мая -- не навіна, ды ніякая не анамалія для нашай шыраты-з-даўгатою, а нармальная з’ява за апошнія дзесяць гадоў. Маё мяркаванне -- па ўдзелу ў прабегах у Гродне, Капылі і Бабруйску да 2016 года. (Да – бо сёлета я не ездзіў у Капыль, а ў Гродне не быў ажно пяць гадоў.)
Хоць і горача ад неба, але беглася свабодна: Бабруйск – ЗЯЛЁНЫ ГОРАД і, мабыць, бОльшая частка “бегавой” кальцавой трасы была прыкрыта ЦЕНЯМІ дрэў, што дазваляла мне не толькі выбіраць болей спрыяльнае месца для фота, але і крыху адпачыць “у цяньку”.
СЁЛЕТНІ ПРАБЕГ у Бабруйску запомніцца мне – думаю, не толькі мне! – незвычайнай СЕНСАЦЫЯЙ, якая ў афіцыйным пратаколе называецца (на русском языке) БАРАУЛЯ Татьяна…
БАРАУЛЯ Татьяна.
Напісаў імя асобным радком і абзацам – каб і гэткім чынам звярнуць увагу чытача. А далей пакажу і фатаграфіі.
Усе іншыя дэталі-нюансы прабегу -- штатныя: харошая арганізацыя, свабодныя раздзявалкі, дабразычлівыя арганізатары і суддзі, фантаны (і дзеці ў фантанах!); многіе марафонцы/марафонкі не прыехалі (шкада!), але было шмат новых і цікавых(на трасе). Пастараюся паказаць усіх, каго “злавіў” адносна ўдала або без тэхнічнай памылкі.
ПРАДМОВА
На заднем плане(злева) – мясцовыя дзяўчата і хлопцы(крыху далей), з правага боку – магілёўскія хлопцы.
Арганізатары прабегу і суддзі.
Прэдэндэнты на прызы-мядалі размінаюцца…
Гэтыя хлопцы – “з іншай оперы”, з намі не “гуляюць”.
Квінтэт.з Жодзіна.
Бабруйск і Маладзечна: Freundschaft!..
Ольга Іосіфаўна на фоне Палаца і марафонцаў…
Ольга Іосіфаўна з “аматарамі”…
ПРАТАКОЛ
СТАРТ
Хлопцы “на фоне” марафонак-прыгажунь.
Фрагмент “Хлопцы з прыгажунямі”
Іван Мажэяў і марафонцы з Барысава, Полацка, Гомеля.
БАРАУЛЯ Татьяна – унучка марафонцаў…
. БАРАУЛЯ Татьяна з дзедам Сяргеем (Гурло).
. БАРАУЛЯ Татьяна з бабулей Ленай (Гурло).
БАРАУЛЯ Татьяна: першая фотасесія…
БАРАУЛЯ Татьяна: першы старт…
БЕГ і ПАСЛЯ-бегавая ФОТА-АТМАСФЕРА
.
.
.
.
.
Пікет: такую ўніформу не заўважыць немагчыма…
“Шчырае дзякуй: фоты для мяне – болей неабходныя…”
.
(Гл. далей фота 6355.)
.
.
“Запрашаю на кухню…”
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!
ЖЫВЕ !..
МАРАФОНка…(!!!)
Сяргей – упарты і самалюбівы марафонец. Але…
“На кухні”.
Фантаны -- амаль што дамашняя рэчка: дзеці – з дома насупраць…
Бабруйскія... Фота – “на фоне” Палаца.
БАРАУЛЯ Татьяна
“Гу-ушкі, гу-у-ушкі, пры-ыляцелі пту-ушкі – селі на варо-оты ў чырвоных бо-отах… Гу-у-ушкі…”
"Гу-ушкі, гу-ушкі, прыляцелі птушкі, сталі шчабятаці: "Што Танюшы даці?.." Гу-ушкі..."
У раварыстаў – свой МАРАФОН. Пасля нашага.
УЗНАГАРОДЖАННЕ (коратка)
Афіцыйныя чэмпіёны прабегу-2016. Новыя. З каманды Ольгі Іосіфаўны…
Галоўная Чэмпіёнка БАРАУЛЯ Татьяна едзе за ўзнагародаю…
Дзякуй Васілю Лебецкаму за паразуменне і дапамогу ў падрыхтоўцы фотарэпартажу.
Шаноўныя МАРАФОНЦЫ, спадзяюся на сустрэчу ў Барысаве і Жлобіне.
Комментарии
Отправить комментарий