Андрэй Караленка
1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН (працяг)
Пасля змянення фармата Маладзечненскага марафона – на поў-марафон без “спадарожніка” – я не ўдзельнічаў у прабегах: УЖО не змагу прабегчы 21 км.
Разумеецца, я прыехаў бы для фота-рэпартажу і проста для сустрэчы з марафонцамі, -- мне такія сустрэчы падабаюцца! -- але АДЗІН нікуды не езджу, бо амаль сляпы і амаль глухі: на прабегі мяне “возяць” сябры. А яны таксама не могуць бегчы поў-марафона… Такі погляд – рэальна песімістычны? Але ж… “и мы были когда-то рысаками…”
І вось – навіна: арганізатары прабегу ўвялі “спадарожнік” – дыстанцыю 1 км.
1 км – толькі размінка і… повад, каб прыехаць, сустрэцца і, як казаў калісці знакаміты дуэт Міронава-Менакер, “посмотреть, кто с кем, кто в чём…”
Другая абставіна: у мяне – НАСЛЕДНЫЙ ордэн “Отечественная война” 1-й ступені. Прэамбулу статута ордэна напісаў асабіста Сталін І.В.
Але ў 1947 годзе ён адмяніў статус наследнасці: вайна скончылася – і Сталін ПЛЮНУЎ у ТВАР і ў ДУШУ дзецям і бацькам Загінуўшых Салдат… Па праву памяці святой і маралі Людзей я МАЮ ПРАВА не прызнаваць гэты указ Людаеда: НАСЛЕДНАСЦЬ ордэна аплачана не толькі крывёю майго бацькі і яго братоў, а мільёнамі ахвяр падрыхтаванай і развязанай ім вайны.
Усе прабегі-марафоны, связаныя з падзеямі Другой сусветнай вайны, я ўспрыймаю як МЕМАРЫЯЛЬНЫЯ, таму лічу сваім абавязкам у іх удзельнічаць, калі дазваляюць абставіны.
Каменты будуць кароткімі: галоўнае – я даю магчымасць марафонцам убачыць сябе і яшчэ раз “сустрэцца” з сябрамі-таварышамі.
Нажаль, не ўсіх я “злавіў” на дыстанцыі, ды некаторыя фота дрэннай якасці з-за маёй неаператыўнасці -- паказваю толькі лепшыя фота.
І прашу прабачэння за спазненне.
Спачатку ПАГЛЯДЗІМ мімаходзь, ХТО прыехаў…
Віктар Кучынскі (83+ гады) і Ігар Афнагель (81+ год) будуць бегчы поўмарафон…
РАЗМІНКА
ПРАТАКОЛ
СТАРТ
СТАРТ ДЗЯЦЕЙ
Прыглядзеўшыся, можна заўважыць Вячаслава Варанцова(80 гадоў) і Арнольда Слуцкера (82+).
Аўтар -- "по умолчанию".
МАРАФОНЦЫ на поў-МАРАФОНЕ
Барабаншчыкаў Арцём: 01:15:49 --1-е месца (г. Жодзіна)
Паказваю яго яшчэ раз – УДАЛА схоплена імгненне: Ілля Багданаў “бяжыць” у паветры…
Да сустрэчы, марафонцы!..
P.S. Ёсць фота марафонцаў пад стартавымі нумарамі “115”, “121”, “133”, “158”, “139” і “191”, якія не ўвайшлі ў рэпартаж. Калі каму цікава, вышлю па E-mail (размер 2500 px па гарызанталі).
Комментарии
Отправить комментарий