Андрэй Караленка
Мінск, 23.08.2014: МАРАФОН імя ШРЫ ЧЫНМОЯ (фотарэпартаж)
Працяг фотарэпартажу: ПРАДМОВА-анонс – на галоўнай старонцы.
У гэтым бегавым сезоне, як і раней, я часта пачынаў рэпартаж вось так: “Нам павязло з пагодаю…”
23 жнівеня, субота, было сонечна: на самай справе павязло? Ды яшчэ як!..
Гэтае вязенне можна поўнасцю ўявіць і зразумець, калі ўспомніць, што ў наступныя два дні ДОЖДЖ ішоў зранку і да вечара, а парывы ветра дасягалі 20 метраў за секунду…
23 жнівеня нам павязло: ДЗЕНЬ БЫЎ СОНЕЧНЫМ, а вецер халодным…
Шкада, што фотарэпартаж не поўны: ужо болей пяці гадоў я не магу падарожнічаць аўтаномна, таму вымушаны быў пакінуць нашу прыемную кампанію разам з тымі, хто мяне прывёз.
А я хацеў сустрэць на фінішы Леаніда Каладко і Васіля Лебецкага: яны – ЮБІЛЯРЫ.
Мне было б цікава і прыемна дачакацца фініша Геннадзія Сакалоўскага, Рамана Асаевіча і Наталлю Данільчанка: гэты марафон у іх жыцці таксама ЭТАП, хаця крыху ў іншым сэнсе.
Ды ўвогуле, фініш на кожным марафоне – ПАДЗЕЯ ў жыцці нават у самых-самых вопытных марафонцаў. А падзея – заўсёды важна і цікава нават тым, каго яна не тычыцца асабіста.
Паказваю тое, што ёсць...
Два хлопчыкі – без стартавых нумароў.
Шкада, на трасе я іх не злаўлю, бо яны будуць бегчы наперадзе мяне. Два кругі…
Вінаград, сокі-напіткі, пячэнне – дастаткова, як заўсёды…
Іван Шынкароў і Раман Асаевіч.
Было многа фатографаў рознага ўзроўню…
Камандуе рэпарцёр “ТВ”…
Унук Валерыя Чэвуса сёння – толькі фотарэпарцёр-ад-дзеда…
Далей пакажу па-ПАРАДКУ бегу – хто з кім і як бяжыць.
Здымкі ў асноўным штатныя, -- ды з “мыльніцы”, хаця і электроннай, -- але пападаюцца і цікавыя, асабліва з улікам асабістага погляду. Кагосці пакажу нават два разы, кагосці – толькі “на фоне”: так атрымалася. Каменты – максімальна кароткія.
На другім кругу я абагнаў апошніх марафонцаў, каб злавіць хлопчыка без нумара, але пракмахнуўся. Шкада! А абагнаць яшчэ раз не атрымалася…
Марафонцы на фоне шэдэўра цынізма-і-подласці ад архітэктуры.
“Смотрите-ка, какая шустрая!..”
“Атланты” на фоне лужы і “дамы з сабачкам”.
8
Хлопчык у ружовай майцы (ад “Аматара”) мне знаёмы, але не ведаю, чыў унучак. А “96-ы” – з Львова, сын Этэль Левінай.
А вось і сама Этэль Левіна…
Шкада, што не злавіў гэтых хлопцаў на трасе -- мае суседзі: Анатолій Паўлавіч Канюшка з сынам.
Вераніка і Антаніна -- вясёлыя жанчыны!!!
Але тут я хацеў злавіць Геннадзія Сакалоўскага: яны зацьмілі…
Міхаіл Кожан усё ж маладзейшы за Леаніда Каладко…
Аляксандар Кізіл так “разыйшоўся”, што пасля другога круга дапаможныя кійкі пакіў на “базе”…
Дзяўчыну “101” паказваю яшчэ раз: добра бяжыць…
Васіль Лебецкі: сем дзён таму, 16 жнівеня, яму споўнілася 65 гадоў.Яго сёнешні марафон – віншаванне самога сябе з юбілеем?..
Іван Ілюкевіч: “Думаю, на сегодня – достаточно…”
Раман Асаевіч бяжыць 505-ы марафон. (Глядзіце ўважліва на
майку.)
У Генадзія Сакалоўскага -- 98-ы марафон…
Васіля Лебецкага паказваю яшчэ раз: ЮБІЛЯР жа…
Віншую з перамогай!!!
Гэтага хлопца я фатаграфаваў два разы і ён двойчы пытаў у мяне, чаму я толькі здымаю, а фатаграфіі не прывожу?
І не прывязу: я не камерсант, а журналіст, рэдактар сайта. Калі ў цябе ёсць патрэба мець фатаграфіі, напішы мне па электроннай пошце – вышлю арыгінальныя фатаграфіі, а ты выкарыстоўвай іх, як хочаш.
Леанід Каладко: гэтым марафонам ён павіншаваў сябе з 80-годдзем.
(Крыху з апераджэннем, -- нарадзіўся 4 верасня, -- але наступны марафон будзе толькі ў кастрычніку.)
Віншую Леаніда Аляксандравіча КАЛАДКО!
З такой нагоды паказваю яго дасягненне ў мінулым годзе, бо падвядзенне вынікаў гэтага года яшчэ не скора.
Судзейская каманда.
Каб праз год сустрэцца...
Комментарии
Дзякуй за здымки !!!
Дзякуй за здымки !!!
Отправить комментарий