Андрэй Караленка
27.09. 2015, “Залатая восень”: БЕГ пад ДАЖДЖОМ (увесь фотарэпартаж)
Субота, 26 верасня: невялікі дождж-з-навальніцаю паступова перайшоў у АБЛАЖНЫ асенні ДОЖДЖ, які не перастаў ні вечарам, ні ноччу, ні раніцаю ў нядзелю – ішоў, то крыху сціхаючы, то, наадварот, узмацняўся, але не пераставаў ні на хвіліну.
Гэтай перамене надвор’я ЎСІМ неабходна было радавацца, -- ДОЖДЖ ПАЙШОЎ!!! -- але мы былі сумнымі і заклапочанымі: мы ехалі на прабег “Залатая восень”.
Ольга Іосіфаўна задаволеная: пад дажджом і ПАД ДОЖДЖ прыехалі амаль усе… (Гл. Першую частку фотарэпартажу.)
ПАД ДАЖДЖОМ я фатаграфаваў старт дзяцей і разам з імі прабег 1км -- пад дажджом і па лужах: красоўкі, майкі і шапка прамоклі. Для мяне небяспечна -- неабходна неадкладна пераадзецца. А ў раздзявалцы – ні стаць, ні прысесці: пераадзяваюцца дзеці, ды я крыху спазніўся.
12 гадоў таму я бег у Маларыце 15 кіламетраў пад мокрым снегам і па снежных лужах – нармальна! А сёння не магу… Пераадзеўся-пераабуўся і -- на старт! Увы, спазніўся на 15…20 секунд.
Гэта – УСЁ, што я злавіў на старце. А старт быў цікавы!..
Беглі пад ДАЖДЖОМ і па ЛУЖАХ… Далей пакажу амаль усіх марафонцаў. Амаль, бо фатаграфіі рознай якасці па рэзкасці і ракурсах, ёсць зусім дрэнныя – ЯК і ДЗЕ каго злавіў сам або аўтаматычная фотакамяра. Да таго ж яе неабходна было засцерагаць ад дажджу.
.
.
“Верная пара” – Валерый Чэвус і Вераніка Кумакова
.
Другая “верная пара” – Ігар Афнагель і Антаніна Казакова. (Іх апошнюю фатаграфію гл. далей – апошнюю на трасе, rv2.5365).
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
. Трэцяя “верная пара” – Анатолій Ляўковіч і Святлана Новікава.
.
.
.
.
Гэтых вясёлых марафонцаў я злавіў некалькі разоў – бягуць радзі задавальнення, быццам на прагулцы ў вясёлай кампаніі…
Калі я падняў фотакамяру, ён зразумеў, што трэба астанавіцца, каб здымак быў не размыты. Прынцыпова правільна, але тут было дастаткова света – атрымалася штатная фатаграфія “на памяць”: бачна траса з марафонцамі. Шкада, што закрыты яго стартавы нумар, таму не ведаю імя марафонца.
Вунь якія хмары едуць да нас!.. Сякане дождж, але кароткі…
.
.
. Бачна ўвачавідкі: мне спадабалася дзяўчынка-марафонка… Поспехаў табе, дзіцятка! А галоўнае – добрага здароўя!..
.
І -- некалькі штрыхоў пра ўзнагароджанне. Некалькі -- бо, калі ўзнагароджвалі дзяцей, я быў на трасе з марафонцамі. Ды аб'ектыў фотокамяры запацеў у цёплым памяшканні -- прышлося чакаць, пакуль высахне вільгаць...
Шчырае дзякуй Васілю Лебецкаму за дапамогу на працягу года. (І тут ёсць яго фота.)
Прабачце, шаноўныя марафонцы,
што яшчэ не паказаў увесь фотарэпартаж з "Капыльскага кальца" і нічога -- з Дня металурга ў Жлобіне і з "Радугі": мой 80-ты год быў надзвычай неспрыяльным для любой працы, у тым ліку і для бегу, хаця ў Асіповічах я свабодна прабег 15 кіламетраў. І мог бегчы "далей" -- у Крупках, Барысаве, Бабруйску/ Але не прыязджаў...
Калі хто хоча мець электронныя фатаграфіі, звяртайцеся на маю Е-mail: andrei@retroview.by -- пастараюся знайсці і выслаць.
Да сустрэчы ў Маладзечне (зімою)! (Я на гэта спадзяюся…)
Комментарии
Отправить комментарий