Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

Андрэй Караленка
Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

IMG_9488.rv11.jpg Чарговы перыяд летніх дажджоў пачаўся навальніцаю ў чацвер, 11 ліпеня.
У суботу, па дарозе ў Жлобін мы праехалі ажно праз тры навальніцы.
Пасля Бабруйска дажджу не было, але ў дварах Жлобіна стаялі лужы, што сведчыла: уліло добра!

Пад парасонам я ішоў ад дома да аўтастанцыі, абыходзячы лужы.
IMG_9492.rv11_0.jpg
Так мы ехалі ў Жлобін: дарога паміж Мінскам і Асіповічамі.

IMG_9583.rv11.jpg Раніцаю 14 ліпеня было “прахладна” -- самае-самае, “што трэба” для бега.
Таму беглася добра! Ды ўвогуле АТМАСФЕРА была па-жлобінску: жадаць лепшай некарэктна, нават цынічна.

Але Ірына Іванаўна ад імя арганізатараў спаборніцтва папрасіла прабачэння "за неудобства”.

IMG_9585.rv11.jpg

Шаноўная Ірына Іванаўна,
якія “неудобства” Вы мелі на ўвазе? Мы пераадзяваліся -- і адпачывалі! -- у актавай зале адміністрацыйнага корпуса БМЗ. Для нашай зручнасці там паставіліі і гардэробныя вешалкі!..
Пяці марафонцам Вы выдзелілі месцы ў інтэрнаце спорткомплекса, астатнія начавалі ў спортзале: душ з гарачай вадой. (На фінішы -- “палівальная машына”.)

Успомніце, Ірына Іванаўна, Жодзіна:
марафонцы пераадзяваліся і “адпачывалі” у вучэбных аудыторыях ПТВ на… слесарных верстаках, на “задніх мастах”, “маторах” і “калёсах”. Які бесплатны інтэрнат? Які душ? Запрошаных гасцей не пусцілі нават у туалет Палаца аўтазавода.
На плошчы, дзе было пастаенне і старт.

Задумаемся разам: нават у туалет не пусцілі...(!) Перад стартам...
Ды даты спаборніцтваў пастаянна пераносілі-хітрылі-мудрылі, а потым іх ўвогуле “пахерылі”.
Астатняе -- адным каментам: такой дурнаты не было нідзе, акрамя Жодзіна.
А Вы, Ірына Іванаўна, прасілі прабачэння ў нас, жодзінцаў…

Беглася добра -- лёгка і весела!
Праўда, удалых і цікавых фатаграфій у мяне мала, ды і то “напалавіну”: я не прысутнічаў на ўзнагароджанні.

Сёння -- толькі анонс: увесь ФОТАрэпартаж будзе крыху пазней: уборка на агародзе ды іншыя неадкладныя справы-клопаты. Увы…
Прашу прабачэння, сябры-марафонцы.

IMG_9511.rv11.jpg
IMG_9525.rv11.jpg
IMG_9531.rv11.jpg
Гэты імпазантны хлопец (№ 238) бяжыць дыстанцыю 20 км. Вопытны марафонец! Але я не памятаю яго па ранейшых прабегах. А ён мяне памятае. Дзякуй! Паглядзі на сябе і дзяўчат...
Можа, яшчэ сустрэнемся на марафонах, калі ў мяне будзе здароўе…

IMG_9533.LV_.rv11.jpg
IMG_9536.rv11.jpg
IMG_9521.rv11.jpg
Фота-сімвал -- БЕГ: ад СТАРОГА да МАЛОГА.
Далучайцеся з маленства!..

IMG_9542.rv11.jpg
IMG_9550.rv11.jpg
Далучайцеся да бегу як фізкультуры з маленства...
IMG_9567.rv11.jpg
Далучайцеся да фізкультуры з маленства -- як Арнольд СЛУЦКЕР.
(Аповед пра яго будзе пазней, магчыма, пасля заканчээня бегавога сезона-2013.)

PS нечаканы
IMG_9592.RV_.jpg
Я загатаўляў венікі для бані, -- апошнія гады хаджу рэдка, -- а нейкія хлопцы прабеглі міма мяне за горад. Цікава, бо я ні разу не сустракаў іх раней.
“Злавіў” на зваротным шляху і запрасіў на марафон “Радуга”, 27 ліпеня.
Але інфармацыя “у Коваля” незразумелая…

Даведка для хлопцаў з Жодзіна: www.klbviktoria.com.
(www.meta42.by мае зручны пераход на клуб “Виктория”.)

Комментарии

Дай Вам бог здоровья на

Дай Вам бог здоровья на долгие долгие годы. Спасибо Вам большое за Ваши фотоснимки и такие интересные комментарии к ним. И за вашу любовь ко всем бегунам. Спасибо. С нетерпением будем ждать Ваших новых фоторепортажей.

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������