У канцы пляца*, каля гумнішча**, рос высокі клён. Вясною дзед Міхаль, бацькаў бацька, свярліў дзірачку ў клёне, устаўляў драўляную трубку, падбіваў яе малатком – капаў сок. Гэта ж ён рабіў і з бярозамі, якія раслі каля хаты ад вуліцы. Кляновы сок быў вельмі салодкі! Але цёк нядоўга –
чатыры-пяць дзён.
Я пахваліўся бабулі Аўдолі, што піў салодкі кляновы сок. А яна кажа: “Унучак, не пі кляновы сок, бо ад яго зубы папорцяцца, будуць балець”. Бабуля Аўдоля – капыльская, магчыма, на бытавым узроўні ў той мясцовасці, дзя яна вырасла, было меркаванне, што кляновы сок непрыгодны для чалавека. Мінула шэсцьдзеся гадоў, але мне не давялося прачытаць меркаванне навукоўцаў. А вось гарэлку “на кленовом соку” казённай вытворчасці каштаваў: прыемная і цікавая… Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 19 недель назад
7 лет 34 недели назад
8 лет 6 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 33 недели назад
11 лет 20 недель назад
11 лет 28 недель назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад
11 лет 48 недель назад