Андрэй Караленка
1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН
ЧЭВУС Валерый Мікалаявіч
Жудасная вестка – ашаломлены, няма слоў… Баліць галава -- стары і слабы я.
Гляджу ФОТА-архіў: 2017 год… 2016… 2015… 2014…
Менавіта вось ТАКІМ убачыў ЯГО калісці. Дзе? У Сілічах? У Мінску на “ЭКО-марафоне”? Не памятаю…
Гэты ЗДЫМАК зроблены ў 2014 годзе ў Капылі. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінскі Поў-МАРАФОН-2017 – СОНЕЧНЫ і СВЯТОЧНЫ
Сонечна !!!
Зранку вецер быў халодным (для мяне). Таму я надзеў дзьве майкі і штатную хустку -- пад шапку. Ды штатны цёплы шарф -- шармант і камфорт!
Таму бег свабодна і раскованна – з задавальненнем! Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”-- 2016
Я занадта спазніўся са сваім фотарэпартажам. Шкада… У мяне было некалькі аб’ектыўных прычын і абставін, якія не дазвалялі адчуваць сябе свабодным: калі чалавек пастаянна скованы клопатамі – якія і пра што думкі?
Райвыканкам Завадскога раёна, адміністрацыі аўтазаводаў “МАЗ” і “МКЗТ” сумесна з неутамімай Ольгай Іосіфаўнай Сірэнка і яе памочнікамі зноў – мабыць, у пяты раз!!! – арганізавалі для аматараў бегу і дзяцей пераднавагодняе свята – “Карнавальны прабег”. І сёлетні прабег, на маё меркаванне, быў самы-самы “карнавальны”. Mенавіта яго асаблівую “карнавальнасць” можна ўбачыць – і палюбавацца ею! – у прапануемым фотарэпартажы. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка трэцяя
КАНЦЭРТ
Разумеецца, да Канцэрта ТАКОГА ўзроўню яго арганізатары на ўсіх ступенях дзяржаўна-адміністрацыйнай і артыстычнай іерархій пачалі падрыхтоўку даўно і рыхтаваліся доўга – праца складаная, карпатлівая і адказная.
Арганізатары Канцэрта запрасілі Маргарыту Цімафеяўну, чатырох маладых жанчын і мяне на ролі мадэляў -- выканаць адзін нумар праграмы: паказаць адзенне Дызайнера. Цікава надзвычай!
У гэтай кампазіцыі Маргарыце Цімафеяўне і мне адводзілася роля ПАРЫ, дуэта, і, як потым аказалася, мы ў цэнтры кампазіцыі. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка другая
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ фінала конкурса “GOLDEN БЕЛАРУСЬ”
Дуэт фота-мастакоў Kanaplev+Leydik прадставіў фатаграфіі ФОТА-сесіі на конкурс “GOLDEN БЕЛАРУСЬ”, які быў аб’яўлены “Альфа-Банк”. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка першая
ПРАДМОВА
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
04.00.16: Мінскі Поўмарафон – прыгожы і вясёлы
Фатаграфію я “выцягнуў” з артыкула Машы Калеснікавай на сайце EURORADIO.FM. Прашу прабачэння ў Аўтара і Рэдактара.
Спадзяюся, яны паставяцца да мяне з паразуменнем. (Фатаграфія стала маёй “візітнай карткай” – атрымаўся “працяг” Поўмарафона, нечаканы і цікавы. Яго пакажу крыху пазней.)
У гэтай зале я быў першы раз 32 гады таму на сустрэчы з паэтам Евгеніем Евтушенко (правільна: Генадзь Яўтушэнка). Сёння – у другі раз.
БРАВО арганізатарам: Зала АДПАЧЫНКУ, зала чакання, раздзявалка і камяра захоўвання – свабодна, камфортна і надзейна.
З Вячаславам ВАРАНЦОВЫМ з Жодзіна бяседуе журналіст TV-БТ. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Жодзіна, 03.07.: ДАБРАЧЫННЫ прабег
“Спартыўная секцыя” Аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама запрасіла фізкультурнікаў прыняць удзел у ДАБРАЧЫННАЙ акцыі – прабегу “Вместе мы сильнее” для збора сродкаў на лячэнне хворага хлопчыка В. Ініцыятар акцыі – клуб FitCurves у Жодзіне. Яе падтрымалі медыцынскі цэнтр “Гармония”, таксі “Копейка” і кіраўнікі дзіцячых спартыўных школ.
Андрэй Караленка
БАРЫСАЎ, 25.06.2016: горача, як у Бабруйску…
Савецкая “візітка” аднаго са старэйшых гарадоў Беларусі – Новага Барысава. У Старым Барысаве штосці захавалася, АЦАЛЕЛА ў амаль бесперапынных войнах апошніх трох стагоддзяў, яго варта бы ўбачыць. Але МЫ – не турысты: з электрычкі – у Спорткомплекс і на Плошчу, з Плошчы – на бегавую трасу, а пасля прабегу – у тую ж электрычку: НАМ не да гісторыі! І падаўна -- не да Гісторыі і яе нюансаў. Ды у НАС няма ні гісторыі, ні Гісторыі – толькі прапаганда, цынічна подлая і пошлая.
Было многа дзяцей – прыемна!..
Мала марафонцаў – умоўна НЕпрыемна. Умоўна, бо ў кожнага – свае рэальныя магчымасці прыехаць.
Спачатку паглядзім на дзяцей, а потым – на сябе: менавіта ТАК я пакажу фотарэпартаж, за “два прыёмы”. Увы, і на гэты раз я спазняюся, за што прашу прабачэння. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН
.
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015
“Капыльскае кальцо”: радасць і боль -- назаўсёды.
Радасць сумная – бо тут сустрэча з Домам, дзе нарадзіўся і вырас, куды ўжо не вярнуся, і УСПАМІНЫ ад дзяцінства да сёння… Боль – бо не бачу (і не ўбачу ніколі!) Віктара Новіка, шчырага чалавека-земляка і Лятучага Марафонца, не пачую яго прывітання “Жыве Беларусь!”…
“Жыве Беларусь!” – так Віктар вітаўся са мною пры кожнай сустрэчы: у Брэсце, у Маладзечне, у Жлобіне… “Жыве Беларусь!” – так вітаўся ён на кальцавой трасе, калі абганяў або бег насустрач. “Жыве Беларусь!” – так мы развітваліся ў Мінску, Асіповічах і “Сілічах”…
Так развіталіся ў Капылі ў 2009 годзе.
Базар у Капылі маленькі (я паказаў яго фрагмент) і, мабыць, адпавядае гораду. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)
Упершыню на “А”-прыпынку адсутнічаў аўтобус на пасёлак Чысць, а чакаць наступны рэйс было небяспечна -- мы “паехалі на 11-м нумары трамвая”: 3 км. Ды любая дарога – цікавая… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)
Набліжаецца ДРУГІ Маладзечненскі марафон, “зімні”, а я стаўлю фотарэпартаж з ПЕРШАГА, што адбыўся 1 мая…
“Лепш позна, чым ніколі” -- не для такога выпадку! А стаўлю таму, што ёсць некалькі ЦІКАВЫХ МОМАНТАЎ для тых, хто ўдзельнічаў у прабегу. Цікавых ім і мне. Магчыма, не толькі…
Дзень быў не надта цёплы, але і не халодны – прынцыпова спрыяльны як для дзяцей, так і для старых: і тых, і другіх прыехала не меньш, чым у апошнія гады. ЎСЁ было добра, прыемна і цікава – як заўсёды на такіх прабегах-марафонах.
Праўда, на гэты раз я крыху “прамахнуўся” – спазніўся на агульнае пастраенне і старт марафонцаў. Таму фотарэпартаж пачынаю са старта ДЗЯЦЕЙ і ПЕНСІЯНЕРАЎ.
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну
Фотарэпартаж : Васіль Лебецкі і Сын
Васіль Лебецкі
Я не прыехаў на прабег, хаця запісаўся ды вельмі чакаў: не павязло. А, можа, інакш -- не ўлічыў, што ўсё ж да 80-ці бліжэй, чым да 70-ці, калі мог бегчы і ў дождж, і ў снег-непагоду. Жыццё пражыць – не поле перайсці: сёння можна спаткнуцца і на роўным месцы.
…Колькі разоў спатыкаўся, ідучы па полю-сенажаці! Пальцы пабітыя аб камяні, ногі-лыткі парэзаныя-паколатыя іржышчам – ідзеш хоць бы што: ногі балець-шчымець будуць дома, калі памыю цёплай вадою, нагрэтаю ад сонца ў вядры, пастаўленым загадзя.
Назаўтра зноў за вілы і граблі -- ды ў поле: ногі быццам не балелі, не шчымелі... Сёння ногі баляць-шчымяць па-ншаму. Ды каб толькі ногі...
Таму не прыехаў на прабег… Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 11 недель назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 49 недель назад
9 лет 21 неделя назад
10 лет 25 недель назад
11 лет 11 недель назад
11 лет 19 недель назад
11 лет 29 недель назад
11 лет 35 недель назад
11 лет 40 недель назад