МАЛАДЗЕЧНА: бег у манежы як АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА?

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: бег у манежы як АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА?
26 лютага 2017 года. Кароткі фотарэпартаж.
rv.DSC00444+_0.jpg
Мяне можна паправіць: РАЗМІНКА перад СТАРТАМІ.
Згодны: так -- болей рэальна.

Калісці ў бегавой аудыторыі Беларусі быў прабег, які афіцыйна называўся “Адкрыццё сезона” -- у Жодзіне, у трэцюю нядзелю сакавіка. Ён не прыурочваўся ні да якіх свят ці іншых мерапрыемстваў – толькі да каляндара. Глупстваў ад мясцовай адміністрацыі хапала, але ўсё ж прабегі, -- хоць і “са скрыпам”, -- адбываліся.

Пяць гадоў таму адміністрацыя Жодзіна адмовілася ад прыгожага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства, -- і прапаганды бегу як самай даступнай фізкультуры, -- і ўзяла нейкі іншы напрамак “фізкультуры для ўсіх”. Які? На маім узроўні, -- пенсіянер, болей 80 гадоў, -- “заўважыць візуальна” ці вылічыць яго складана. Але ведаю і нават бачу: працуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, у якой ёсць і секцыя лёгкай атлетыкі, яе выхаванцы ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах у вобласці і Беларусі. Ды ўспешна!

А вось для дарослых галоўны від фізкультуры ў Жодзіне – “балець” на футбольных спаборніцтвах за каманду “Торпедо-БЕЛАЗ”. Падтрымліваць каманду – пахвальна, добра, але было б яшчэ лепей і самім “размінацца”.
Ды “Літрбол”, як самая папулярная “фізкультура” у Беларусі, свае дасягненні не зніжае. Ды быццам наадварот…

Пасля ліквідацыі прабега “Адкрыццё сезона” у Жодзіне два прабегі пад такой назваю праводзіліся ў Мінску на базе спорт-комплекса на вул. Гамарніка…
Пакідаю шматкроп’е. У 2016 годзе “Адкрыццё сезона” правёў МАЗаўскі “Аматар” сумесна з адміністрацыяй Завадскога раёна Мінска. Выдатны атрымаўся старт!..

А сёння – “размінка” у Маладзечне. Ды як УДАЛАСЯ – 113 удзельнікаў!!!
Па “геаграфіі” крыху слабей, але прыехалі марафонцы з Бабруйска, Гродна, Крупак, Магілёва, Полацка. І нават з украінскага Львіва – нястомная Ларыса Лабарткова.

А арганізатары прабегу прыгатавалі марафонцам прыемны сюрпрыз – устанавілі апараты ФОТА-фініша!
No comments.

Я задаволены і сустрэчамі, і сваім бегам, і адчуваннем, і “дасягненнем” 7795 м за гадзіну. Пасля зімовага перапынку, калі б лепей – то будзе занадта. Праўда, перапынак у мяне крыху ўмоўны: я хадзіў – па 8 і 16 км два-чатыры разы ў тыдзень.

Гэты кароткі фотарэпартаж – мой і Васіля Лебецкага-сына.
Шкада, тэхнічная якасць фатаграфій крыху горшая, чым штатная ў нас, але спадзяёмся на паразуменне: умовы ў памяшканні – не на вуліцы.
rv.IMG_8613.jpg
rv.IMG_8614.jpg
rv.IMG_8616.jpg
rv.IMG_8638.jpg
rv.IMG_8609.jpg Журналісты мясцовага TV-канала бяседуюць са старэйшым беларускім марафонцам Леанідам Каладко з Жодзіна.

rv.IMG_8615.jpg
rv.IMG_8606.jpg
rv.IMG_8619.jpg
rv.IMG_8630.jpg Тыя ж журналісты размаўляюць з галоўным суддзём спаборніцтва Аляксандарам Кавалёвым.

rv.IMG_8620.jpg
rv.IMG_8621.jpg
rv.IMG_8624.jpg
rv.IMG_8625.jpg
rv.unnamed.5.jpg
rv.IMG_8641.jpg
rv.IMG_8644.jpg
rv.IMG_8645.jpg
rv.IMG_8646.jpg
rv.IMG_8647.jpg
rv.IMG_8648.jpg
rv.IMG_8649.jpg
rv.IMG_8650.jpg Я заву яе Дзяўчынаю з Гродна.
Першы раз мы беглі разам у Сілічах, мабыць, у 2007 годзе. Было горача, дарога гравійная – пыльная, непрыемная. Астанавіліся каля вадаёма -- перадыхнуць і хоць рукі апаласнуць…
А на берагах вадаёма – людзі загараюць: “Умный в гору не пойдёт…”
Мы апаласнулі рукі і пабеглі на другі круг. А на фініш – В ГОРУ па драўлянай лесвіцы…

rv.unnamed.6.jpg
rv.unnamed.7.jpg

ДРУГІ ЭТАП
rv.unnamed.17_0.jpg
rv.unnamed.9.jpg
rv.unnamed.10.jpg
rv.unnamed.11.jpg
rv.unnamed.12.jpg
rv.unnamed.13.jpg
rv.unnamed.14.jpg
rv.unnamed.15.jpg

Пратакол – на сайце КЛБ “Аматар”.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������