Андрэй Караленка
Мінск: марафон “РАДУГА”-2013 без ДАЖДЖУ
Без дажджу, -- павязло! -- але вецер моцны і халодны.
Для каго -- падумаеш, важнасць якая(!), “а кому -- иначе”. Але і я свабодна прабег 14 кіламетраў (пяць кругоў) і адчуваў сябе нармальна. Праўда, заўтра прышлося “піць таблеткі” ад прастуды -- к вечару крыху аклімаўся і пачаў рыхтаваць фатаграфіі для сайта і рассылкі па пошце.
Для анонса адабраў 11 фатаграфій.
Па якіх крытэрыях? На гэты раз ні ўвачавідкі, ні нават тлумачыць не бяруся, бо ў рэпартажы не знайшоў ні спартыўна-удачлівых, ні “яркіх” фатаграфій. А вот цікавыя па зместу ёсць -- гэта фота “новых марафонцаў, тых, хто бег марафон упершыню. Шкада, што зараней пра ІХ не падумаў, хаця ведаю, што многія будучыя марафонцы пачынаюць марафонскі бег менавіта ад “Марафонскай каманды Шры Чынмоя”: тут самы дэмакратычны канстытуцыйны рэжым.
Самы дэмакратычны, -- усе марафоны на аматарскім узроўні дэмакратычныя прынцыпова, -- бо кожны ўдзельнік атрымлівае ўзнагароду незалежна ад пераадоленай дыстанцыі і хвілінаў-секундаў. Разумны рэжым!..
Амаль поўны ФотаРэпартаж будзе на старонцы “Марафон” да 6 верасня.
P.S.
Аляксандар КІЗІЛ запрашае на “ЭКО-марафон” 15 верасня (парк і водная сістэма за вуліцай імя Мірашнічэнкі.)
Да сустрэчы!..
Комментарии
Марафон РАДУГА
Андрей, огромное ВАМ спасибо за ВАШИ фотографии, ну и самое главное за тот пример, который вы приподносите для молодых любителей бега.
Отправить комментарий