Зоя КАЧАНОЎСКАЯ
ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 2.
Андрэй КАРАЛЕНКА шукае адказ
Працяг. (Першая частка тут)
Андрэй Паўлавіч сустрэў мяне на аўтастанцыі. Да яго дома -- хвілін дваццаць. Гэты час выкарысталі, як ён сказаў, для размінкі – каб “вызначыцца з прыярытэтамі і ўдакладніць дэталі”. Таму першае пытанне не я яму задала, а ён мне. Я ўключыла дыктафон.
-- Вы абдумалі, што вас не задавальняе, насцярожвае ці бянтэжыць у аповесці Антановіча і ў фільмах “НТВ” адносна прычын аварыі? Я хачу пачуць пытанні як сумненне ці неразуменне: што – праўда, што – хлусня на ваш погляд. Скажу шчыра, мяне болей цікавяць падазрэнні ў хлусні, бо яна не бывае нейтральнай: у яе ёсць аўтар, мэта і заказчык. Хлусня -- заўсёды подласць або злачынства. Або ёй прыкрываюць злачынства. Ці можаце суаднесці дэталі ў аповесці і фільмах з маёй версіяй? Як бачыце, я звяртаю ўвагу на далікатныя нюансы і спадзяюся на паразуменне. Калі наша размова пра прычыны аварыі акажацца абаюдна цікаваю, яна можа стаць прадмоваю да наступнай сустрэчы. Магчыма, мы закладзём падмурак і для разгляду маёй версіі, якая вас шакіравала... Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 19 недель назад
7 лет 34 недели назад
8 лет 6 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 33 недели назад
11 лет 20 недель назад
11 лет 28 недель назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад
11 лет 48 недель назад