24 кастрычніка:
14-ты прабег “Асенняе лісце”
Апошнім “акордам” лёгкаатлетычнага аматарскага сезона-2009 стаў 14-ты прабег “Асенняе лісце” 24 кастрычніка, які адбыўся ў спартыўна-фізкультурным комплексе “Сілічы”. Праграма штатная: поў-марафон (21 км), 10 і 2 км: кожны фізкультурнік мог выбраць дыстанцыю, прыемлемую для яго здольнасцяў і амбіцый.
“Сілічы” – надта спрыяльная база для такіх спаборніцтваў: траса – сярэдняй цяжкасці (участак раённай дарогі Жодзіна-Лагойск), у добрым стане, нядаўна размечаная. Пасля фініша – сауна. Апошняя абставіна вельмі важная для восені.
Восень позняя, але якраз гэты дзень быў сонечным, а вецер слабым – лепшага і жадаць грэх. Мяркую па самаму сабе: беглася лёгка і з задавальненнем. Узгоркі? У параўнанні з капыльскімі – як пацешныя: не перашкаджалі, хутчэй падзадорвалі пераадолець іх. Ды вецер слабы. (Вясною быў моцны і халодны норд-норд-вест.)
Усе поў-марафонцы на фінішы атрымалі прызы. На дыстанцыях 21 і 10 км узнагародзілі пераможцаў і прызёраў у абсалюце (па тры месцы). А ва ўзроставых групах узнагароды атрымалі толькі пераможцы: крызіс і ў нас крызіс, хаця яго няма.
Некалькі фатаграфій як прадмова да фотарэпартажа, які будзе пазней у раздзеле “Марафон”.
Прабег – гэта і сустрэчы сяброў і знаёмых
А для дзяцей – цікавыя знаёмствы і ўражанні
Студэнткі – таксама яшчэ дзеці, ім не меньш цікава, чым школьнікам
Шоу-навіна
“І нас запечатлей!..”
“Кому там не понятно? А ну покажись мне: что конкретно не понял?..”
Фота на памяць – не столькі для дарослых, перш – для дзяцей...
На трасе
“Падумаеш, “дзесятка” – прывычная дыстанцыя…”
Прызы -- пераможцам
“Я магла б і марафон прабегчы…”
Комментарии
так трымаць!
за здаровы лад жыцця! :)
Отправить комментарий