Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА
10 лістапада ў Жодзіне адбыўся сёмы – ужо сёмы! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
Кароткі роздум з нагоды так званага "дня ведаў"
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ пачынаецца пасля 15 жнівеня, бо дні ўжо не ІДУЦЬ, а МІЛЬГАЮЦЬ адзін за другім – і наступае 31 жнівеня: ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
Але гэты дзень не мільгане – ён будзе доўгім і поўным клопатаў-турботаў у школьнікаў і іх бацькоў. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
ЛЕТА-2011 БУДЗЕ ГАРАЧЫМ...
Заметкі дылетанта
ЗВАРОТ да чытачоў
Шаноўныя чытачы,
прашу прабачэння за некарэктны жэст -- напамінаю пра мае заметкі ад 31 кастрычніка 2010 г. “ЗИМА БУДЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ…”.
Крыху памыліўся: зіма была толькі халоднаю(!), снежнаю, прыгожаю і “лыжнаю” – нармальнаю зімою, якой радаваліся і дзеці, і дарослыя, і якая за апошнія 40 гадоў выпадала даволі рэдка. (Зімы 1978-79 і 1995-96 гг. былі снежнымі і прыгожымі, але суровымі: мароз дасягаў 30 градусаў.)
Ды вясна сёлета спазнілася на 7-10 дзён – як “прыдатак” да зімы. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МІКАЛАЙ ШУРАНКОЎ – ДВОЙЧЫ ЮБІЛЯР: 70 і 50
(Абноўлена 25.04., P.S.: узнагарода ад гарвыканкама і фота з прабега ў Жодзіне.)
Жодзінскаму марафонцу Мікалаю ШУРАНКОВУ вот-вот споўніцца 70 гадоў…
Вот-вот – 23 красавіка, якраз у дзень прабега ў Жодзіне. Супадзенне. Безумоўна, прыемнае для юбіляра! І не толькі для яго асабіста – і для яго сяброў-таварышаў па марафонах. Чытаць далей...
Андрэй КАРАЛЕНКА
ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл “Радаўніца”, аповед чацвёрты)
Издеваться над людьми законы запрещают...
Страшись, помещик жестокосердный! На челе
каждого из твоих крестьян вижу твоё осуждение…
Радищев Н. А.
“Путешествие из Петербурга в Москву”
Прадмова: што такое “захалусце”?
Пры адказе на пытанне важныя многія нюансы-адценні як погляд. А погляд – перш УЗРОВЕНЬ таго, хто выказвае меркаванне. Таму разважаць-спрачацца пра “захалусце” можна доўга…
У цэнтры Мінска ёсць захалусце -- ажно дзіва дзіўнае: развал-завал такі, што можна рукі-ногі паламаць, толькі крок ступіўшы ад пад’езда дома.
На вуліцах Маркса, Энгельса і Незалежнасці ў Галоўных Дамах такое захалусце ў галавах тамашніх домаУладароў-начальнікаў, што “цемрашалам” Сярэдневечча было б завідна, калі б маглі ведаць: тут захалусце першабытнае… Чытаць далей...
Галя БОНДАРАВА
ПАПЯЛІШЧА (Цыкл “Радаўніца”, аповед трэці)
Гляджу на “родное попелище” – сумна, горка, балюча: засталася адна з калісці вялікай сям’і.
Сюды, да бацькоў, я прыязджала, калі вучылася ва Ўніверсітэце – за дапамогаю. Сюды прывозіла сваіх дзяцей – да бабулі ў госці: ім было прыемна ў нашым саду, дзеці ласаваліся яблыкамі, вішнямі, ягадамі, лавілі рыбу ў “панскім пруду”…
Горка ад таго, што сельчане па-дурному аднесліся да памяці чалавека, які рабіў ім дабро ўсё жыццё, пакуль меў сілы.
Людзі і не маглі паступіць інакш -- разумна, па-людску: улада адносілася заўсёды да іх саміх не па-людску, нават неяк дурней. Што мог змяніць, пераіначыць адзін чалавек? Яна, улада, і цяпер адносіцца да людзей гэтак жа -- як да “рабочай скаціны”, што ўвачавідкі на кожным кроку: людзі жывуць, як на сметніку, як НА АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ… Чытаць далей...
Галя БОНДАРАВА
РАДАЎНІЦА (Цыкл “Радаўніца, аповед другі)
Два чувства дивно близки нам –
В них обретает сердце пищу --
Любовь к родному пепелищу,
Любовь к отеческим гробам.
А.С. Пушкин
У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень.
Сярод усіх памінальных дзён асаблівае месца займае “Радаўніца”. Чытаць далей...
У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень. З усіх памінальных дзён у “Радаўніцы” асаблівае месца. Памінанне на РАДАЎНІЦУ звычай найбольш распаўсюджаны ў Беларусі -- наша гістарычная адметнасць, ён прыпадае на дзевяты дзень пасля Вялікадня (Уваскрасення Хрыстова): у гэты дзень людзі наведваюць магілы памерлых – каб пасядзець-памаліцца каля апошняга прытулку родных, успомніць іх менавіта там, прыбраць магілы, пасадзіць-пасеяць кветкі. На Радаўніцу я паехала на бацькаўшчну, у Аршанскі раён. Чытаць далей...
Андрей КАРАЛЕНКА
ЗИМА БУДЗЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ…
Заметки дилетанта
Предисловие:
“НЕОЖИДАННО ГОРЯЧЕЕ и СУХОЕ ЛЕТО”
Где – горячее и сухое?
В Беларуси – горячее, но не сухое: дожди проходили с настолько благоприятной для земледелия периодичностью, что можно просить Бога, чтобы так было всегда. Скажу более точно: на огороде, который я называю “дурной советской дачей”, за всё лето не поливал никакие растения, кроме помидоров в теплице и… гладиолусов. Гладиолусы – моя любовь: поливал аккуратно (не перелить бы!) -- хотел, чтобы цветы были сочными, яркими и “долгодневными”. Те гладиолусы, что взошли почему-то позднее, и созрели поздно -- цвели до конца сентября. Чытаць далей...
WORLD HARMONY RUN у Жодзіне, Беларусь
Хто пацікавіцца, што ёсць што, можа прачытаць на сайце www.worldharmonyrun.org: болей, чым там, я не ведаю, таму і не скажу.
Я хачу толькі паказаць, хто бег Эстафету па гораду і хто сустракаў гэтых цікавых, сімпатычных энергічных, мужных і нераўнадушных людзей. Нераўнадушных у шырокім-шырокім сэнсе. Чытаць далей...
“Городок наш ничего – Населенье таково: Незамужние ткачихи Составляют большинство… |
…Мы на фабрику вдвоём
утром рядышком идём:
то ли, может, он со мною,
то ли, может, я при нём”,
-- пела чароўная Майя Крысталінская.
Прадмова
Прадмова лірычна-публіцыстычная: “Мы рождены, чтоб сказку сделать былью!..”
“Мы на фабрику вдвоём утром рядышком идём…”: банальны сюжэт паэзіі “на производствен-ную тему”. Крыху раней песні былі пераможна-маршавымі:“Едем мы, друзья, в дальние края – станем новосёлами и ты и я…”, “Здравствуй, земля целинная, здравствуй, простор широкий, весну и молодость встречай свою…Ты ко мне приедешь раннею весною – трактора мы вместе поведём...”
Апагей “производственной” тэматыкі – фільм “Высота” і песня “Монтажники-высотники”, якую савецкая прапаганда чвэрць стагоддзя выкарыстоўвала ў якасці гімна чалавеку працы. Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 36 недель назад
6 лет 51 неделя назад
7 лет 23 недели назад
8 лет 47 недель назад
9 лет 50 недель назад
10 лет 37 недель назад
10 лет 45 недель назад
11 лет 3 недели назад
11 лет 8 недель назад
11 лет 13 недель назад