Андрэй Караленка
2.04.2016, АСІПОВІЦКІ МАРАФОН: СОНЕЧНА…
Пасля “адкрыцця сезону” у Маладзечне (20.02.2016) Асіповіцкі марафон – пятае спаборніцтва аматарскай “бегавой лігі” у Беларусі і ПЕРШЫ ў сезоне МАРАФОН. Першы – з пяці, “застаўшыхся жывымі”. Увы, трынаццаць гадоў таму было дзевяць...
Быццам фантазія ад барона Мюнхгаўзена: дзевяць марафонскіх прабегаў у Беларусі! Зато сёння можна ГЛЯДЗЕЦЬ хакей на “Арене”, нават міжнародны. А лепей -- па “телеку”, на канапе, “с пивком”: прагрэс-дасягненне!.. А ў “ледовых дворцах” можна купіць… спартыўны касцюм, любыя “шмоткі” і “снікерсы”.
Асіповіцкі марафон без снега-дажджу і луж -- першы раз за апошнія пяць гадоў: сонечна, вецер слабы (ці ўмеранны?), яшчэ не горача, але ўжо не холадна. Прыемна! Нават не верылася, што такое магчыма, бо мы выязджалі з дома – 150 кіламетраў – пад дробным дажджом-снегам, а на абочынах дарогі ляжаў снег, што выпаў ноччу.
“Очки, голы, секунды” – на “бегавых” сайтах, там і фатаграфій дастаткова, а я пакажу СВАЁ БАЧАННЕ марафона і марафонцаў, хаця, нажаль, не поўнае, толькі ўрыўкамі. Галоўнае – пастараюся паказаць ДЗЯЦЕЙ, нашу будучыню на марафонах. І не толькі. Для дзяцей убачыць сябе “чужымі вачыма” – цікава і важна. Для школы, класа і настаўнікаў – таксама.
Дзеці на марафонах – важна і таму, што школьная фізкультура ніколі не была, -- ды і не можа быць, -- дастатковай для нармальнага фізічнага развіцця дзяцей: толькі “урок фізкультуры”, на ўзроўні азбукі. І ўніверсітэцкая фізкультура прынцыпова не можа быць іншаю: тут кожны выбіраў сваё. Але спалучаць вучобу з фізкультурай – неабходнасць часу. Гэта – рэальна: школьныя і ўніверсітэцкія настаўнікі могуць навучыць…
ПРАТАКОЛ Я спазніўся на Пратакол, таму гэту фатаграфію даю як “ні ў якой сувязі” – мне спадабаліся АРТЫСТЫ, якіх “злавіў” ужо на іх дарозе дамоў.
Магчыма, калі-небудзь у яго будзе магчымасць сказаць: “Victoria!..”
Гл. далей фота “6017”.
СТАРТ і ФІНІШ школьнікаў і пенсіянераў
.
Пераможца на фоне аднакласнікаў...
.
.
Бацька побач – як добра! Асабліва – для меньшых дзяцей. Але ж не ва ўсіх дзяцей ёсць магчымасць атрымаць такую дапамогу: большасць дзяцей – з вясковых школ…
Усе сілы аддаў на перамогу…
ПРАЦЯГ ФОТАРЭПАРТАЖА
Вернемся на плошчу – сустрэнемся з тымі, ХТО прыехаў. Нажаль, і тут я запечатлеў не ўсіх ЗНАТНЫХ марафонцаў. А некаторыя і не прыехалі: “всё дела и дела…” А потым – на старт.
Я пабег за імі… Сумка з “вялікай” фота-камярай – праз плячо, пад левую руку, у правай руцэ – “мыльніца”: бегчы незручна, але прывычна для фатографа, хаця я ў прынцыпе не прафесіянал, а даўні-даўні аматар. Пасля паварота “3 км” мы сустрэлі школьнікаў: яны беглі з горада, нам насустрач. (Я ўжо паказаў іх.)
Я бег усяго тры кіламетры, -- па рэгламенту: мне 80 гадоў, -- але ўсё ж “спіна мокрая”, таму пасля фініша апошняга школьніка пайшоў пераадзявацца, – каб не прастудзіцца! -- таму прапусціў фініш чэмпіёна на 15-кіламетровай дыстанцыі. Шкада-а!..
Потым пачалося ўзнагароджанне, -- я быў сярод узнагароджаных! – і я прапусціў фініш чэмпіёна на марафоне… ТАКІЯ “накладкі” у фотарэпартажы аб’ектыўна непазбежныя.
Інвалідам і самым старым, як я (і астатнія -- на фота), далі грашовыя прызы.
Дзякуй арганізатарам за павагу!..
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Без майкі – Міхаіл Важнік з Жодзіна: “Пасля паварота стала горача… А так – нармальна!..”
.
.
Таццяна (“Асіповіцкая”): магчыма, дома ёй сцены дапамагаюць?..
Такі АПТЫМІСТЫЧНЫ фініш на марафоне!..
Анатоль Кільчыцкі з Жодзіна -- апошні марафонец, якога я "злавіў" на фінішы. Ды ўдала! Таму даў з "выкапіраўкай".
ФАТОГРАФЫ. Не ўсе...
.
.
.
БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ! Чакаем у Маладзечне 7 мая…
.
.
P.S. Жыве Беларусь! (Вераніка Кумакова, г. Жлобін)
Шчырае дзякуй Васілю Лебецкаму за дапамогу!
Комментарии
Отправить комментарий