"Свабоду Валерыю Шчукіну!"

“Свабоду Валерыю Шчукіну!”
(Цыкл “Шорты”)

З бунтаўшчыком Шчукіным я пазнаёміўся па газеце “Народная Воля”, а летам 1996 года сустрэліся на мітынгу, арганізаваным Віктарам Ганчаром. Недзе ёсць фатаграфія Ганчара на ступенях Палаца Рэспублікі і яго адказы на два мае пытанні.

20 жнівеня 1998 года я прыйшоў на пікет, арганізаваны да 30-годдзя ўдушэння Пражкай Вясны савецкімі танкамі – 20 жнівеня 1968 года. Не прыйсці не мог: калі мяне выключалі з партыі ў 1973 годзе, адно з абвінавачванняў было такім: “Протестовал против ввода советских войск в Чехословакию в августе 1968 года”.

На гэтым пікеце быў і Валерый Шчукін. Так мы пазнаёміліся. Сёння ён мяне ўжо не памятае, -- у яго было столькі падзей і знаёмстваў! – а мне той міні-мітынг помніцца.

Нават захаваліся фатаграфіі, зробленыя Л-й, хаця яна баялася “вылазіць”, бо вучылася ў БДУ. (Л-я была актыўным “зубранём”, уступіла ў “Малады Фронт”, мы бачыліся ў Мінску.)

На мне былі два каляровыя плакаты – “MUNCHEN-68” і “Далоў FASCHIZM!”. Апошні – у чырвона-зялёных і карычневым колерах: чырвоная свастыка на зялёным падмурку “Luka”, цень ад падмурка – карычневы. Мае плакаты так спадабаліся міліцэйскаму палкоўніку, што ён паслаў машыну за кінааператарам. Аператар спачатку зняў агульны від пікета, потым, з некалькіх ракурсаў – мяне. Камера хоць і прафесійная, не меней “х40”, але аператар падыходзіў да мяне блізка, на два метры. Пасля “кінасесіі” Л-ая загадала мне пакінуць пікет: мы пайшлі, не дачакаўшыся пасла Чэхіі.
Мой партрэт (з плакатамі) надрукавала газета “Рабочий”, карэспандэнт паведаміла нават, хто я і адкуль.

У ліпені 2001 года хлопцы з “Маладога Фронта” арганізавалі пікет “Свабоду Валерыю Шчукіну!”, на які запрасілі і мяне – аказалі гонар дысідэнту і антыфашысту.
Я надзеў белую антыфашысцкую майку (спераду – каляровы плакат “БЕЛАРУСЬ – У ЕЎРОПУ! V……..У!”, а ззаду – “Далоў ФАШИЗМ!”), белыя шорты і белую шапку са значком “Пагоня”. Партрэт Шчукіна трымаў у руках.008.01.jpg

Мне было 65 гадоў, не худы, не замораны -- стары. У горадзе мяне ведаюць многія: скандальны быў у маладосці – праўды і чэснасці дамагаўся. За гэта білі – я агрызаўся. Таму і скандальны, што паказваў зубы і кулакі. Але ж не тупіца і не невук, не хлус, не злодзей і не п’яніца, як тыя, хто мяне біў і пісаў даносы ў партком і КГБ.

Ідзе міма М-а, маладзейшая за мяне на 3-4 гады, знаёмыя даўно.
-- И ты с ними? Это же хулиганы!.. Хоць на старости успокойся, куда ты лезешь?.. Неужели у тебя штанов нормальных нет, што в каких-то трусах на улицу вышел? Стыдно! Иди домой…
-- Чаму сорамна? Мае шорты чыстыя, пауцюжаныя – стрэлкі ажно такія, што парэзацца можна... Шапка прыгожая, бацінкі новыя, -- кажу ёй з гумарам і рукою запрашаю падыйсці да мяне.
-- А-ай, нехапала чаго! Иди штаны надень – не сарамати людей!
Падыйшла яе знаёмая – разам пасмяяліся з нас і пайшлі. М-а аглянулася і махнула рукой – знак “ідзі дамоў”.

Павольна, разглядаючы кожнага з нас, ідзе мужчына майго ўзросту. Астанавіўся. Скрывіўся. Маўчыць. Я назіраю за ім: сустракаліся недзе, горад жа быў малы. Падыйшоў да мяне – праз зубы:
-- Ты такой бедный, что не можешь брюки купить – в трусах на улице стоишь?
Я заўважаю яму спакойна і лагодна – як настаўнік дзецям у школе:
-- Па-першае, не “ты”, а “вы”. Па-другое, гэта не трусы, а шорты – кароткія штаны так называюцца, яны нават пауцюжаныя. І з поясам...
Паказаў на пояс і свабоднай рукою дастаў з кішэні платок, прыклаў да лба. Мужчына зірнуў на мяне са злосцю:
-- С табою – на “вы”? Перад табою – “вы-ы-ыть”? Не дождёшься, падла! Скарэй ты, сволач, здохнешь, чым я скажу табе “вы”...

З мяне імгненна вырвалася – як выстрал:
-- Во-он, быдла! Вон адсюль!..
Мужчына не чакаў такой грубай “здачы”: я ж размаўляў з ім спакойна, далікатна. Значыць, ён прывык вось так зневажааць усіх, хто думае іначай, чым ён. Вылупіў на мяне вочы – пастаяў некалькі імгненняў і ціха пайшоў.
А мне было сорамна і балюча: сарваўся! Ды на старым чалавеку, замардаваным, зняважаным, абрабаваным Диктатурою Негодяев і Властью Партизанской Банды. Брыдка!.. Не сам ён вінаваты, што такі дурны і прымітыўны (“як бот з левай нагі”), а тыя, хто давёў яго да такога стану.

Мабыць, ён, як і я – сын Загінуўшага Салдата, магчыма, дзетдомавец, якога пакалечыла і абрабавала Родина-мать і ветэраны вайны. Яны, хто абакраў-абрабаваў яго, апусціў на ўзровень прымітыўнага жывога механізма, казалі яму, што ва ўсіх нашых бедах і непарадках вінаватыя імперыялісты і іх прыслужнікі “отщепенцы-критиканы и антисоветчики”, якія “слушают вражеские голоса и вместе клевещут на нашу прекрасную советскую Родину”, якую засланіў сабою яго бацька.
Родину-мать засланіў сабою яго бацька, а не яны, ветэраны: салдаты, што засланілі яе, там і засталіся, дзе засланілі. А Родина-мать знявечыла іх дзяцей і абрабавала дзеля франтавікоў-ветэранаў і іх дзяцей – так отблагодарила тых, хто выратаваў яе цаною свайго жыцця...

Падыйшла немаладая жанчына, паўнаватая, у мурзатым спартыўным касцюме, штаны закасаныя да каленяў, на нагах нейкія шлёпанцы, падобныя на пасляваенныя “гумкі”. Белая касынка з’ехала з галавы на шыю, валасы завязаныя “у куклу”, некалькі космаў па двух баках звісаюць на твар. У руках невялікая палка-дубец, якімі ганяюць на выган коз або дарослых гусей. Але ж паблізу няма ніякага выгана-пустыра? Ды ад гусей і коз адыходзіць нельга – разыйдуцца, у шкоду палезуць.
Пастаяла некалькі хвілін – разглядала нас па чарзе.
-- Во, сволачы, як успалашыліся з-за барадатага бандзіта, як прэзідзент хвост яму прышчаміў – стаяць з патрэтамі, -- павольна накіравалася да мяне. – І ты – барадаты: роўныя, значыць, сволачы.

Я насцярожыўся, хлопцы – таксама: у нас была ўмоўная ахова. І ўсё ж я не адрэагаваў: яна ткнула палкаю ў партрэт Шчукіна. Паспеў перахапіць палку леваю рукою, але яна вырвала яе і замахнулася на мяне. Хлопец з аховы перахапіў палку і вырваў у яе. Жанчына закрычала “Сволач!” і кінулася на хлопца. Той паспеў аддаць палку далей і далікатна выставіў рукі – стукнула рукамі па яго руках.
-- Гады! Сволачы! Мой отец і его брат пагіблі на фронце, а твой, -- яна паказала рукою на мяне, -- вярнуўся жывы, выучыў цябе. Вы нас аграбілі!.. Мы ў калгасе рабілі задарам, а ты ўчыўся. Усе лясныя бандзіты і паліцаі жывыя засталіся. Маю сястру паслалі лес траляваць -- прастудзілася і памерла ў дваццаць гадоў. Не немцы – свае людаеды звялі яе ў магілу. Сваіх дачок яны не пасылалі лес траляваць і торф рэзаць – у канторы пасадзілі, у ісцітуты ўпіхнулі... У нас хлеба не было, а ты ўчыўся. І выступаеш проціў нашего прэзідзента, сволач...

Маўчу. Хлопцы стаяць побач. Адзін з нашых, што за яе спіною, падняў фотаапарат, яна не бачыць. Аддыхалася, крыху супакоілася. Кажу спакойна:
-- Мой бацька і яго браты таксама загінулі, як і ваш бацька. Магчыма, недзе ў адной магіле ляжаць...
-- Не пі@дзі, сука памыйная! За даляры брэшаш... Ты – гад паўзучы, як і твой бацька: ён ў лесе адседжваўся і грабіў нас. Або ў паліцыі служыў. Еслі б пагіб, ты не мог бы ўчыцца... Іш, пі@дзець научыўся... Грабіў нас... У сына бандзіта няма грошай на штаны, што ў трусах вышаў на вуліцу? Во, які бестыжы – як атец-бандзіт ці паліцай-прадацель... Папрасі даляраў у амерыканцаў – дадуць, яны ўсім свалачам памагаюць... Атец пагіб… Чаму ж ты пазорыш прэзідзента, сволач?..

Я ажно скорчыўся ад болю і сораму. А што ёй сказаш? Маўчу.
Хлопец з “аховы” стаў паміж намі – сказаў мне перайсці на другі край пікета. Я перайшоў.
А жанчына крычала:
-- Ідзі штаны надзень! Награбіў жа, дзермакат засраны... Мяне ўсе грабяць: і ветераны, і паліцаі, і дзермакаты. Усе – грабіцелі, усе – анціхрысты-прадацелі...

Стаю моўчкі. Бачна, што жанчына стамілася: такая нагрузка на старую! Пастаяла яшчэ крыху, паразглядала нас – убачыла хлопца, які трымаў яе палку.
-- Аддай, -- сказала спакойна.
Ён падыйшоў да яе -- падаў палку вертыкальна.
-- А этага бандзіта барадатага выкінь вон: ён прэзідзента пазорыць, -- кіўнула на партрэт Шчукіна, які трымала дзяўчына ў пікеце.
Спакойна зірнула на дзяўчыну і, як мімаходзь, запытала пра сябе:
-- І дзе знаходзяць гэтых сучак? Але ж, калі амерыканцы костку кінуць – прыбягуць: сукі ж...

Пайшла міма “Універсама”, шморгаючы па асфальту “гумкамі” – у мурзатым спартыўным касцюме, штаны закасаныя да каленяў, белая касынка спаўзла на шыю. Толькі цяпер заўважыў, што ў яе ногі хворыя: колер ліловы, вены набухлі. Мабыць таму і штаны закасаныя – каб не ціснулі лыткі.

Жудасна было бачыць і слухаць гэтую жанчыну. Крыўдна, балюча за яе: пакалечаны і знявечаны яна чалавек... Бацька і дзядзька загінулі, старэйшая сястра памерла -- загінула на непасільнай працы ў лесе. Мабыць, і мама не надоўга перажыла старэйшую дачку -- малодшая засталася адна. Можа, і замуж не выйшла. Ці муж спіўся... Цяжка ёй. А ў чым жа я вінаваты? Таму я тут, каб з маладымі не паступалі так, як з намі -- каб не здзекваліся з іх.

Слёзы ў вачах -- сціснуў зубы, каб не паліліся...
“Бацька мой любы, за што ж ты загінуў – ад каго нас вызваліў? Паглядзі АДТУЛЬ, што робяць капыльскія бандзіты і іх хеўра – здзекуюцца з тваіх дзяцей. І атрымліваюць ільготы...
Мой любы дзядзька Федар, ты стаяў у пушкі на тым самым раз’ездзе Дубосеково, магчыма, разам з бацькам гэтай гаротнай жанчыны – адстаялі Маскву. Паглядзі і ты на нас АДТУЛЬ: вашы аднапалчане не толькі абрабавалі нас, але развялі-паставілі па розныя бакі ўмоўнага раз’езда Дубосеково. Калі б хлопцы не абаранілі, гэтая жанчына пабіла б мяне палкаю...”

-- Тры-ноль супраць нас, -- кажа В., усміхаючыся. – Вось падыйдзе яшчэ які-небудзь “ветеран-вов” – будзе “камплект”. Пасля наступнага спектакля можна разыходзіцца.
Хлопцы ўсміхаюцца, разважаюць -- мяркуюць, што самае непрыемнае ўжо перажылі: людзі праходзяць міма моўчкі – толькі пазіраюць здзіўлена.

Я вярнуўся на “сваё” месца. Дзяўчына кажа:
-- Паглядзіце ў бок “Універсама”: ветэраны ідуць...
Ідуць двое! Аднаго ведаю добра: А-іч болей 10 гадоў быў намеснікам начальніка аддзела на заводзе, сядзеў у асобным кабінеце. Калі ні зайдзі -- зранку п’яны. Ругаўся матам і ўшчуваў:
-- Нахрена тебе это надо! Сидел бы спокойно, а то вот ходишь, куда-то едешь…
Падпісваў паперу -- галаву на стол.
Ягонага сябра ведаю мала: ён працаваў не на заводзе. Колькі разоў яго бачыў разам з ветэранамі, ён заўсёды маўчаў. (Пазней пачую: Б-іч быў начальнікам аператыўнага аддзела партызанскай брыгады. Разумею: яму ёсць пра што маўчаць.)
Ветэраны ідуць ад “Універсама”, а з супрацьлеглага боку падыйшлі два міліцыянты: іх паслалі ахоўваць нас.
Ветэраны параўняліся са мною. А-іч кажа:
-- И когда ты, Короленко, успокоишься? Всё бунтуешь: что тебе надо?.. Ты же, я знаю, грамотный, какой-то журналист -- читал бы себе книжки, писал бы статьи про то, как мы воевали. А ты вместе с пацанами-хулиганами скандалишь…
-- Дабры дзень, Віктар Мацвеявіч…
-- День-то добрый, да вот ты х…нёй занимаешься – неграмотных пацанов слушаешь, а мог бы сам научить их уму-розуму…

Я прамаўчаў. Ветэраны пастаялі яшчэ крыху і пайшлі. Параўняўшыся з міліцыянтамі, павіталіся за рукі, А-іч нешта сказаў, кіўнуўшы ў наш бок, і пакрочылі далей.
Нечаканы фінал пікета.

Вярнуўся дамоў, а супакоіцца не магу -- бачу хворую жанчыну ў мурзатым спартыўным касцюме, яна крычыць мне ў твар: “Не пі@дзі, сука памыйная! За даляры брэшаш...”
Каб дачка Загінуўшага Салдата сказала такую дурнату сыну Загінуўшага Салдата -- як жа трэба разчалавечыць людзей!.. А калі б у яе была стрэльба -- пальнула б у мяне: грамадзянская вайна. За што ж загінулі нашы бацькі? Вайна ніколі і не сканчалася с 1918 года...
Тое, што пачуў ад жанчыны, не самае горшае -- горшае чуў ад ветэранаў вайны. Хто ж давёў іх да ўзроўню нелюдзяў-акупантаў? І я павінен пісаць “статьи” пра тое, як яны ваявалі... А ваююць яны са мною...

Успамінаю далёкі 1962 год, Сухумі. Вадзім Задарожный з Кіева:
“У нас – диктатура ублюдков, диктатура нелюдей… Коммунисты – оккупанты в нашей стране, внутренние оккупанты. Они и есть враги народа…“

Вось куды нечакана-неспадзявана “павярнуўся” пікет у абарону Валерыя Шчукіна: усе і ўсё ў грамадстве ўзаемазвязанае.
“Возвращаются тучи на круги своя…” – наша грамадства знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны з 1918 года.

Фота: у гэтай майцы і шортах, але без веласіпеда, я быў на пікеце “Свабоду Валерыю Шчукіну!”

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������