4 кастрычніка:
Маларыцкі міжнародны марафон
Гісторыя з’яўлення лёгкаатлетычнага прабегу ў Маларыце, невялічкім гарадку недалёка ад Брэста, і станаўлення яго як міжнароднага марафона, пераклікаецца з прабегам, які сёння называецца Нацыянальным фестывалем бегу “Языльская дзесятка”: ён пачынаўся са школы, дакладней, з СПТВ, -- ад такіх жа нераўнадушных настаўнікаў, якія адносіліся да дзяцей па прынцыпу: “Чужых дзяцей не бывае”. Чытаць далей...
Мінск, 22 жнівеня:
“Sri Chinmoy Marathon Tem”
Большасць аматарскіх спаборніцтваў па бегу -- “дэмакратычныя”: атмасфера шчырая, сяброўская, ніхто асабліва не рвецца ў перадавікі-прызёры (а тыя, хто рвецца, вядомыя), хаця “дух” спаборніцтва, безумоўна, ёсць. Іншай атмасфера і не можабыць, бо наша галоўная мэта – здароўе і сустрэчы-бяседы. Разумеецца, у ісцінных(?) марафонцаў ёсць і галоўная мэта: марафонская дыстанцыя. Таму і новыя аматары аздараўленчага бегу лёгка ўваходзяць у каманду аднадумцаў -- адразу ж становяцца сваімі сярод сваіх. Чытаць далей...
Лёгкаатлетычны прабег у Жлобіне, які штогод арганізоўвае Беларускі металургічны завод да Дня металурга, падабаецца сяброўскаю атмасфераю -- адсутнасцю бачнага саперніцтва. Прыемна! А прызы? “Подумаешь, важность какая...”: важнасць – людзі, атмасфера, бег. Беларускі аўтамабільны завод, партнёр БМЗ, аказаў дапамогу сваім фізкультурнікам – выдяліў міні-бус “Газель”.
12 ліпеня: сіноптыкі абяцаюць плюс 25 градусаў, таму старт – у 9 гадзін: пакуль сонца прыпячэ, фізкультурнікі ўжо будуць змываць пот пад душам у спорткомплексе.. Чытаць далей...
Прабег у Дзень хіміка арганізоўвае Беларускі шынны камбінат “Белшына”. У лёгкаатлетычных прабегах, прымеркаваных да “прафесійных свят” і падзей мясцовага значэння, “спартыўны” узровень фізкультурнікаў ніжэй, чым у так званых рэспубліканскіх: “перыферыя”, сціплыя прызы, няма TV- і фота-рэпарцёраў.
Аматарскія спаборніцтвы – самадзейнасць, сапраўдная, “чыстая ад спорту” ФІЗКУЛЬТУРА, якая вельмі неабходная ўсім – ад малога да старога: малым – каб акрэпнуць фізічна і прымеркаваць свае магчымасці да спартыўных ступеняў, маладым – каб быць крэпкім і здаровым, старым – каб запаволіць старасць і падрымліваць арганізм у добрым фізічным стане і бадзёрым духу. А здаровы і бадзёры чалавек – прыгожы, прыемны. Чытаць далей...
Усе прабегі “Вікторыі” 9 мая прысвячаюцца Дню перамогі. Два апошнія, у 2007 і 2008 гадах, праводзіліся ў парку побач с месцам афіцыйнага мерапрыемства. Такі варыянт, безумоўна, мае важны “плюс”: там многа людзей – прапаганда бегу як самай даступнай і таннай фізкультуры ад малога да старога. А ў “Вікторыі” заўсёды шмат не толькі малых і старых, але і маленькіх, і старэнькіх. Ды старэнькія – бодрыя і шустрыя: глядзіце, грамадзяне, і бяжыце разам з імі.
Але ў такім варыянце ёсць і “мінус”: суматоха-мітусьня, на тратуарах натоўп людзей, а мы бяжым насустрач – перашкаджаем ім ісці, яны замінаюць нам бегчы. Другі “мінус” у тым, што ўклоны там болей 8% -- нагрузка для дзяцей вялікаватая. А ў супрацьлеглым месцы таго ж парка, на лыжна-роллернай трасе, дарожка шырокая, свабодная, уклоны не болей 4% – бяжы і радуйся. Там мы беглі летам 2008: спадабалася ўсім. А асабліва спадабалася адсутнасць пешаходаў на дарожках і адчуванне “сваёй” атмасферы, гэтакай “свабоднай аўдыторыі”. Хто адпачываў на скамейках парка – бачыў: і такой прапаганды дастаткова. Сяргей Коваль прапанаваў бегчы там і 9 мая. Чытаць далей...
Пасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!
На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…
Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра! Чытаць далей...
Писать об этом пробеге тяжело: он – мемориальный.
Я участвовал в восьми пробегах “Память”. Только в 2008 году погода способствовала бегу -- было тепло и слабый южный ветер. Сегодня – штатная погода: дождь со снегом и холодный норд-норд-вест. Однажды была и настоящая метелица-завируха. Погода в это время нестабильна, -- в молодости часто сидел в аэропортах, – но всё же, стоя здесь, на площади у Дворца профсоюзов, неосознанно задумываюсь: почему снег, слякоть и холод -- сегодня? Неправомерность моего “почему” понятна по бъективным реалиям природы. Но я – человек, потому даже такие реалии могу воспринимать субъективно и эмоционально: почему сегодня слякотно и неуютно?.. Чытаць далей...
Заметка і фотарэпартаж будуць надрукаваныя у раздзеле "Марафон" крыху пазней: сёння няма магчымасці. Шкада...
Электрычка Асіпавічы--Мінск 17-57. Людзей мала: дачы мінчан пачынаюцца ад Пухавіч. Паабапал дарогі гарыць сухая трава: сізы дым, чорныя палеткі.
Мужчына кажа: "Посмотрите: до самого леса горит поле. Мы оттуда идём. Хорошо, что ветер от леса, а не на лес..."
Летам 1995 года ў гэтых мясцінах гарэў лес на працягу некалькіх кіламетраў. І -- паміж Асіпавічамі і Слуцкам. Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад