“Кто сказал, что любви больше нет? Нет любви лишь для тех, кто не любит… “ А “любовь -- кольцо“. Капыльскае. У песеннага кальца “начала нет”, а ў капыльскага было: 17 мая адбыўся 21-ы прабег “Капыльскага кальца”. Маё ж асабістае “кальцо” -- 8-е. Афіцыйна. А колькі было іх у далёкім дзяцінстве – не злічыць: тут Бацькаўшчына мамы і яе бацькоў.
А першае запомнілася не толькі як першае, -- уражанні заўсёды застаюцца, -- а і тым, што яно было АПОШНІМ двухдзённым і трохэтапным. Цікавейшае!.. Сёння такія прабегі – “непад’ёмныя” ні для арганізатараў, ні для ўдзельнікаў: крызіс і ў нас. Горш тое, што ён не толькі (і не столькі!) эканамічны -- крызіс агульны, глабальны: разбурана -- і разбураецца глыбей! – уся спартыўна-фізкультурная структура краіны, бо “Хакеісту № 1” патрэбен хакей, “ледовые дворцы” і чэмпіянат свету – дзеля задаволення яго “хакейных” і іншых амбіцый... Чытаць далей...
Усе прабегі “Вікторыі” 9 мая прысвячаюцца Дню перамогі. Два апошнія, у 2007 і 2008 гадах, праводзіліся ў парку побач с месцам афіцыйнага мерапрыемства. Такі варыянт, безумоўна, мае важны “плюс”: там многа людзей – прапаганда бегу як самай даступнай і таннай фізкультуры ад малога да старога. А ў “Вікторыі” заўсёды шмат не толькі малых і старых, але і маленькіх, і старэнькіх. Ды старэнькія – бодрыя і шустрыя: глядзіце, грамадзяне, і бяжыце разам з імі.
Але ў такім варыянце ёсць і “мінус”: суматоха-мітусьня, на тратуарах натоўп людзей, а мы бяжым насустрач – перашкаджаем ім ісці, яны замінаюць нам бегчы. Другі “мінус” у тым, што ўклоны там болей 8% -- нагрузка для дзяцей вялікаватая. А ў супрацьлеглым месцы таго ж парка, на лыжна-роллернай трасе, дарожка шырокая, свабодная, уклоны не болей 4% – бяжы і радуйся. Там мы беглі летам 2008: спадабалася ўсім. А асабліва спадабалася адсутнасць пешаходаў на дарожках і адчуванне “сваёй” атмасферы, гэтакай “свабоднай аўдыторыі”. Хто адпачываў на скамейках парка – бачыў: і такой прапаганды дастаткова. Сяргей Коваль прапанаваў бегчы там і 9 мая. Чытаць далей...
Пасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!
На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…
Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра! Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 11 недель назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 49 недель назад
9 лет 21 неделя назад
10 лет 25 недель назад
11 лет 11 недель назад
11 лет 19 недель назад
11 лет 29 недель назад
11 лет 35 недель назад
11 лет 40 недель назад