Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ” – 2016. ФотаРэпартаж
Фатаграфій многа!..
Але не ўсе ўдачныя па кампазіцыі. Ды не ўсе “у фокусе”: для “плёнкі”-200 света было малавата -- камяра не ўспевала сфакусіравацца на бягучым аб’екце.
Я выбраў лепшыя па рэзкасці і па “карнавальнасці. І па… эмацыянальнасці!..
І яшчэ з погляду на макет -- спалучэння “сюжэтаў” і марафонцаў. Некаторых марафонцаў паказваю нават два разы -- калі фатаграфіі тэхнічна ўдалыя, а сюжэт добра кампануецца з іншымі.
Не ўсё атрымалася так, як хацеў -- выкарыстаў і некалькі фатаграфій “не ахці”, што трэба разумець: лепшага фота гэтага марафонца няма. Але я хацеў, каб той, хто зойдзе на сайт, убачыў сябе. Магчыма, ў наступны раз(!?) я “злаўлю” яго лепей – на гэта спадзяецца кожны рэпарцёр.
Ды ўсё ж зімні марафон – экстрэмальны. І хаця надвор’е было спрыяльным, -- тэмпература ноль, а не мінус 25! -- любая “карнавальная” фатаграфія ўспрыймаецца на ўзроўні “сувеніра” або як штрых у біяграфіі, асабліва для старых і малых.
Фатаграфій многа – глядзіце, успамінайце і забірайце. Калі не спадабаецца мая кадрыроўка, -- усе фоты парэзаны пад мой погляд і макет, -- звяртайцеся па зваротнаму E-адрасу -- вышлю полную электронную версію кадра.
Разумею, фота з “мыльніцы” – зусім не тое, што з прафесійнай камяры. Я і не прэтэндую “на медалі”: МНЕ ПАДАБАЕЦЦА рабіць такія фотарэпартажы. А каму-небудзь будзе ПАМЯТНАЕ ФОТА -- важна і старым, і малым.
На фатаграфіі ў загалоўку – я з Владзімірам Рыжовым. Завочна мы знаёмы даўно, нават сустракаліся з нагоды адной балючай падзеі. А пазнаёміліся тры гады таму на прабегу ў Капылі. Ён – са Старадарожскага раёна, я са -- Слуцкага. А ведаў яго таму, што 33 гады працаваў на Беларускім аўтазаводзе з яго старэйшай сястрою Антанінаю і яе мужам Валодзем Галковічам. Ды напісаў пра Валодзю нарыс “Инженер” для “Комсомольской правды” да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі(!) пад рубрыку “Социальный портрет”.(!) Разумеецца, нарыс надрукаваны з партрэтам Галковіча на першай паласе.
Такі ўспамін з нагоды гэтай фатаграфіі. Захоўвайце фатаграфіі: яны -- не толькі дакументы біяграфіі і ЭПОХІ, а і для ўспаміна-роздуму. Асабліва -- "на Апошнім Перагоне".
Камандуе парадам Аляксандар Левчук.
Драматычны дуэт…
.
Ніна-Victoria… А вот Насцю-Victoria не заўважыў, хаця ў пратаколе ёсць: значыць, глядзеў неўважліва.
.
.
.
.
.
.
.
.
Бег-марафон: ад старога да малога.
Арнольд Слуцкер -- адзін са старэйшых і вопытнейшых марафонцаў Беларусі (79 гадоў) і пачынаючы марафонец Тимашков Семён (12 гадоў).
.
У цэнтры фота – Аляксадар Кавалёў і Мікалай Бедула… Фатаграфія не ўдалася: няма рэзкасці. Але я стараюся рабіць дублі, наколькі дазваляе мая растаропнасць і магчымасці фотакамяры. Прадубліраваў і гэты дуэт:
Рэзкасць добрая(!), а Кавалёва… няма.
.
.
.
.
.
.
Партрэт марафонца на фоне марафонцаў… (Не надта ўдалы, – дрэвы “замінаюць”, -- але ж і “фон” бачны.)
Тут “фон” лепшы, а вось для партрэта ніхто не папаўся на камяру…
.
.
.
Колтун Мірон, пачынаючы бягун, 11 гадоў.
.
“На фоне” рыбакоў: Кожнаму – сваё задавальненне, або “Умный в гору не пойдёт”.
.
.
Я хацеў парэзаць фатаграфію, каб лепей паказаць ПРЫГОЖУЮ МАРАФОНКУ…
Але вунь за ёю – марафонец: ён махае мне і ўсміхаецца. Такое Прывітанне фатографу нельга ігнараваць…
. Найболей удалыя фатаграфіі па тэхнічнай якасці. Калі Ігар і Леанід пажадаюць, вышлю электонны варыянт “2500” пікселаў па гарызанталі – можна надрукаваць фатаграфію не толькі для фотаальбома, але і на сцену.
.
Гэтых дзяўчат паказваю яшчэ раз: спадабаліся іх касцюмы і ўсмешкі.
.
.
.
.
.
.
Пра ТАКІХ кажуць: “Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах!..” Штатна, прымітыўна.
А вось апладысменты на фінішы – самае-самае лепшае віншаванне і для старых, і для малых…
.
.
.
.
.
Хто прывёз сваіх дзетак на карнавал-прабег, а гэтая мама вывезла сваіх ЗА горад на рэчку – на лёд і ў снег. Помню сваё дзяцінства – на горках і на замёрзшых сажалках… А па льду на рэчцы мы не каталіся: рэчка вузкая, цячэнне бурлівае, таму нават у самых шырокіх месцах лёд быў дрэнным і небяспечным. І ўспомніў верш Якуба Коласа…
Леанід Каладко (№350) -- старэйшы на марафоне. І – старэйшы марафонец у Беларусі.
Шчырае дзякуй арганізатарам за прыгожы Карнавал-марафон!..
Комментарии
Отправить комментарий