Андрей Караленка
“ДЕТИ ПРОТИВ НАРКОТИКОВ”:
сверхмарафон Москва-Минск -- через Жодина
Андрей Караленка
“ДЕТИ ПРОТИВ НАРКОТИКОВ”:
сверхмарафон Москва-Минск -- через Жодина
Пробег “ДЕТИ ПРОТИВ НАРКОТИКОВ” организуют российские государственные и общественные структуры в целях пропаганды спорта и физкультуры как средства ЗАЩИТЫ ДЕТЕЙ от наркотиков и формирования в обществе позитивного взгляда на спорт и иные занятия и увлечения детей как альтернативу самоодурманиванию. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
“Все мы родом из детства...”
...Все взрослые когда-то были детьми, только
. мало кто из них об этом помнит.
Антуан де Сент-Экзюпери
Чаму загаловак і эпіграф на русском языке?
Я чытаў аповесці-казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы на русском языке. Кніга, збор яго твораў, якая ёсць у мяне, – на русском языке. Хаця валодаю беларускай мовай і русским языком амаль на прафесійным узроўні, усё ж -- і таму! – не маю права перекладваць пераклад: арыгінал, ужо скажоны перакладам, будзе яшчэ раз скажоны, гэта значыць знявечаны. (У мяне ёсць “Дрыгва” Якуба Коласа, перакладзеная на русский язык --“Трясина” : дурней не трэба. Захоўваю. І зрэдку заглядваю...)
У загалоўку не паставіў знак прыпынку: кропка ў загалоўках не ставіцца, а знак пытання(?), які вынікае з эпіграфа, чытач “паставіць” самастойна, калі зразумее, што эпіграф – на ўзроўні прадмовы да майго аповеду-роздуму.
Загаловак таксама ад Маленькага Прынца.
Амаль кожны дзень праходжу міма сярэдняй школы № 6.
І амаль кожны раз бачу дзяцей, якія “ганяюць мяч” на ўмоўным футбольным міні-поле. У вучэбныя дні і часы – пад кіраўніцтвам настаўніка, а адвячоркам і ў суботу-нядзелю – самастойна. Так – з сярэдзіны жнівеня па май. І што мяне крыху здзіўляе, -- але не бянтэжыць, -- пры любым надвор’і: хоць сонечна і цёпла, хоць марозна і снежна, хоць у слякаць і дождж. Чытаць далей...
Мы жили в век аккордеона,
Гитарный предварявший век.
Александр Городницкий
Сонечны дзень ліпеня. Іду праз так званы парк. Чаму “так званы”? Інакш успрыймаць гэтае абы што не магу, а тлумачыць зараз – “лыко не в строку” ды доўга: пазней і асобна. Іду, як хаджу заўсёды – шпарка, гледзячы сабе пад ногі – як ходзяць усе, хто дрэнна бачыць. Толькі ўсе ходзяць павольна, а ў мяне не атрымліваецца. Чую гітару. Не одна. Крыху сцішыўся – іду далей: на скамейцы – дзяўчына і хлопец з гітарамі, побач, прысеўшы, хлапчаня, з гітараю таксама.
Спыніўся, паслухаў і спытаў, ці можна іх сфатаграфаваць? Яны запыталі, для якой газеты? У мяне ўжо было падрыхтавана болей дзесяці здымкаў, якія я меркаваў аб'яднаць у цыкл, каб прапанаваць газеце, але ж яшчэ невядома, што атрымаецца. Ды ці ўпішацца мой цыкл у фармат газеты? Таму адказаў недакладна: “Для жодзінскай. Калі спадабаецца рэдактару – убачыце сябе”. Чытаць далей...
Памятная сітуацыя ў краіне: народ “кінуўся ў гандаль” – Польшча, Літва, Латвія, Турцыя, Грэцыя. Стадыёны ператварыліся ў рынкі... Вынік бізнесу стаў відавочным адразу: на вуліцах гарадоў, на дваровых стаянках -- “мерседэсы”, “опелі”, “форды” і іншыя “фольксвагены” “загнивающего Запада”. Не новыя, але не зломкі ды камфортныя.
Дзеці пайшлі па шляху бацькоў на даступным ім ўзроўні: клянчылі “жвачку” у зарубежных “дальнабойшчыкаў” і прадавалі ў школе. Не толькі “жвачку”: хто сабраў або выпрасіў у мамы грошай, дабіраліся і да аптовых баз – прывозілі ліхтарыкі, батарэйкі, маленькія лічыльнікі, мадэлі аўтамабіляў, званкі-пішчалкі, гадзіннікі і іншую дробязь: забава і бізнес. Чытаць далей...
У канцы пляца*, каля гумнішча**, рос высокі клён. Вясною дзед Міхаль, бацькаў бацька, свярліў дзірачку ў клёне, устаўляў драўляную трубку, падбіваў яе малатком – капаў сок. Гэта ж ён рабіў і з бярозамі, якія раслі каля хаты ад вуліцы. Кляновы сок быў вельмі салодкі! Але цёк нядоўга –
чатыры-пяць дзён.
Я пахваліўся бабулі Аўдолі, што піў салодкі кляновы сок. А яна кажа: “Унучак, не пі кляновы сок, бо ад яго зубы папорцяцца, будуць балець”. Бабуля Аўдоля – капыльская, магчыма, на бытавым узроўні ў той мясцовасці, дзя яна вырасла, было меркаванне, што кляновы сок непрыгодны для чалавека. Мінула шэсцьдзеся гадоў, але мне не давялося прачытаць меркаванне навукоўцаў. А вось гарэлку “на кленовом соку” казённай вытворчасці каштаваў: прыемная і цікавая… Чытаць далей...
Чаму адчуваецца трывога?
“Зберажы, Божа, нашых дзяцей,”-- прасіла мама Бога абараніць яе дзяцей ад напасцяў, ад неразумных думак і паступкаў, ад уплыву нядобрых людзей, бо спадзявалася толькі на яго: бацька і яго браты не вярнуліся дамоў. Мама лічыла, што рэвалюцыю, калгасы і вайну прыдумалі бальшавікі-людаеды, каб уладарыць над усім светам, рабаваць і прысвойваць нажытае людзьмі, бо яны – нелюдзі-антыхрысты, бандыты, зладзеі і п’яніцы. Іх няспынная вайна супраць людзей зрабіла дзяцей сіратамі, многіх загубіла і пакалечыла. Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад