Андрэй Караленка
Мінск, клуб “Аматар”: БЕГ-КАРНАВАЛ-2013 (анонс)
.У карнавальным прабегу, які штогод арганізоўвае клуб аматараў бегу “Аматар” Мінскага аўтазавода, я ўдзельнічаў упершыню.
На мне стартавы нумар ММММарафона з розавымі паласамі: ідэнтыфікацыя інвалідаў па зроку. Ён ужо крыху парваўся, але мне падабаецца, што невялікі па размерах і вялікі па лічбе. (На аматарскіх спаборніцтвах можна бегчы ў любой экіпіроўцы, што можна заўважыць і тут.)
Я бег усяго адзін кіламетр -- разам з дяцішкамі і інвалідамі, каб зрабіць ФОТАрэпартаж, каб паказаць клуб “Аматар” і ўдзельнікаў бег-карнавала. Таму і не пераадзяваўся ў спартыўную форму.
Цяжка паверыць: у клуба ёсць ОФІС -- падвальнае памяшканне плошчаю ў адну аднапакаёвую кватэру. Вось які клопат пра здароўе ЛЮДЗЕЙ!!!
Офіс -- у падвале дома амаль насупраць грандыёзнага лядовага шоу-комплекса “Мінск-Арэна”, коштам у сотні мільярдаў рублёў -- для задавальнення амбіцый АДНАГО чавека. І ў ТАГО чалавека ёсць яшчэ некалькі палацаў.
Цяжка паверыць, але гэта называецца ісцінна социально-ориентированным государством…
Сірэнка Ольга Іосіфаўна -- старшыня клуба “Аматар”, узначальвае яго са дня стварэння -- 20 гадоў.
Марафонец Аляксандар -- зяць-і-памочнік Ольгі Іосіфаўны.
Разумеецца, у старшыні клуба Ольгі многа розных памочнікаў, у тым ліку і сярод кіраўніцтва аўтазавода, інакш арганізаваць ДВА прабегі ў гаду і паездку на марафон “Белыя ночы” у Санкт-Петербург было б немагчыма.
Кіраўнікі-памочнікі прысутнічаюць пры кожным прабегу ў якасці шэфаў-назіральнікаў, але не выстаўляюць сябе спонсарамі-мецэнатамі: прызы ўручае пераможцам старшыня клуба і яе непасрэдныя памочнікі. Такі нюанс. (Дадаткова пакажу офіс клуба ў поўным фотарэпартажы, хаця ўсе марафонцы ведаюць яго.)
На старт.
I
.
.
.
.
.
Мы ўязджаем дадому, да хаты…
Дзякуй, Ольга Іосіфаўна, за прыгожы і вясёлы бег-карнавал.
Заканчэнне фотарэпартажу будзе крыху пазней, пасля 2 студзеня 2014 года на старонцы “Марафон”.
Комментарии
супер-- отчет!!! молодцы, так
супер-- отчет!!! молодцы, так держать. с Новым годом! здоровья и многих километров! жаль у нас нет своего сайта. надеемся это только пока... (КЛБ "Аматар")
Отправить комментарий