Заўважыў з дарогі: на дрэве збудаваная “вялізная шпакоўня”. Цікава! З усіх бакоў аглядзеў будыніну: дзіцячая самадзейнасць. Але дзяцей у той дзень не было. “Карцінка” знаёмая: на смалявіцкай дарозе амаль штогод з’яўляюцца збудаванні на зямлі і на дрэвах. А гэтае – ў лесе, на развесістым дубе, і ўражвала памерамі і прадуманасцю. Можна нават і пашуткаваць: капітальнае збудаванне! Чытаць далей...
Снега ўжо няма -- амаль вясна: дзень цёплы і светлы – спрыяльныя ўмовы для дзяцей і для фотаплёнкі. Вышлі ў поле для “натурнай” здымкі. Я ведаў месца, таму зараней прадумаў некалькі “сюжэтаў”. На шаснаццаць-дваццаць дзяцей -- чатыры фотаапараты: кожны “сюжэт” здымаем з чатырох пазіцый і па 2-3 кадры з рознай экспазіцыяй – каб пазбегнуць памылкі і мець выбар пры раздрукоўцы на паперу. Наступны “сюжэт” – другія дзеці... Каб так арганізаваць – трэба пастарацца. А вось гэты “сюжэт” дзеці арганізавалі самі: трое, Віця Тулянцаў, Дзіма Церашонак і Дзіма Пятроўскі імгненна залезлі на дрэва, чацвёрты прымяркоўваецца.
Дзіма Пятроўскі -- меньшы, але самы дастатны: хоча ўсё ведаць, усюды быць, усё папробаваць, не адстаць ад старэйшых, а то і апярэдзіць іх. Таму і залез вышэй старэйшых -- крычаць разам: “Грачи прилетели! Фоть!..” Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 19 недель назад
7 лет 34 недели назад
8 лет 6 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 33 недели назад
11 лет 20 недель назад
11 лет 28 недель назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад
11 лет 48 недель назад