Андрэй Караленка
Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну
Фотарэпартаж : Васіль Лебецкі і Сын
Васіль Лебецкі
Я не прыехаў на прабег, хаця запісаўся ды вельмі чакаў: не павязло. А, можа, інакш -- не ўлічыў, што ўсё ж да 80-ці бліжэй, чым да 70-ці, калі мог бегчы і ў дождж, і ў снег-непагоду. Жыццё пражыць – не поле перайсці: сёння можна спаткнуцца і на роўным месцы.
…Колькі разоў спатыкаўся, ідучы па полю-сенажаці! Пальцы пабітыя аб камяні, ногі-лыткі парэзаныя-паколатыя іржышчам – ідзеш хоць бы што: ногі балець-шчымець будуць дома, калі памыю цёплай вадою, нагрэтаю ад сонца ў вядры, пастаўленым загадзя.
Назаўтра зноў за вілы і граблі -- ды ў поле: ногі быццам не балелі, не шчымелі... Сёння ногі баляць-шчымяць па-ншаму. Ды каб толькі ногі...
Таму не прыехаў на прабег…
Васіль Лебецкі і Сын перадалі свой фотарэпартаж – каб тыя, хто бег, паглядзелі на сябе, а хто не прыехаў – на іх: заўсёды прыемна адчуваць НАШУ марафонска-бегавую ЕДНАСЦЬ.
Мне было прыемна бачыць: прыехала МНОГА марафонцаў! Яшчэ цікавей – прыехалі нават тыя, каго не бачыў на “Залатой восені”…
Жлобінская каманда. Але не ўся…
Менавіта іх я не заўважыў на прабегу “Залатая восень”.
“Аматары” з Ольгай Іосіфаўнай.
Аб’яднаная каманда жлобінцаў і бабруйчан.
Удакладненне дэталяў…
Тут не ўсе…
…Яшчэ восем хлопцаў.
Сонечна, прыгожа!.. А для камяры-“мыльніцы” – плюс і мінус адначасова, хаця яна з электроннай праграмай.
Увесь фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон”.
Последние комментарии
6 лет 36 недель назад
6 лет 51 неделя назад
7 лет 23 недели назад
8 лет 47 недель назад
9 лет 50 недель назад
10 лет 37 недель назад
10 лет 45 недель назад
11 лет 3 недели назад
11 лет 8 недель назад
11 лет 13 недель назад