Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)
Набліжаецца ДРУГІ Маладзечненскі марафон, “зімні”, а я стаўлю фотарэпартаж з ПЕРШАГА, што адбыўся 1 мая…
“Лепш позна, чым ніколі” -- не для такога выпадку! А стаўлю таму, што ёсць некалькі ЦІКАВЫХ МОМАНТАЎ для тых, хто ўдзельнічаў у прабегу. Цікавых ім і мне. Магчыма, не толькі…
Дзень быў не надта цёплы, але і не халодны – прынцыпова спрыяльны як для дзяцей, так і для старых: і тых, і другіх прыехала не меньш, чым у апошнія гады. ЎСЁ было добра, прыемна і цікава – як заўсёды на такіх прабегах-марафонах.
Праўда, на гэты раз я крыху “прамахнуўся” – спазніўся на агульнае пастраенне і старт марафонцаў. Таму фотарэпартаж пачынаю са старта ДЗЯЦЕЙ і ПЕНСІЯНЕРАЎ.
“Умный в гору не пойдёт…” Кожны год 1 мая, едучы на Маладзечненскі марафон, бачу: бОльшая частка пасажыраў электрычкі на Маладзечна – дачнікі з сажанцамі і з поўнымі сумкамі разнастайнай расады і “расады”: “веснавы дзень год корміць”.
А мы – бесклапотныя і бестурботныя пра заўтрашні дзень? Не! І нашы клопат-турбота – у тым жа напрамку жыцця і здароўя, але з іншага боку.
Марафонцы прабеглі першы этап… Пасля іх – старт на 12 км.
Астатняя частка фотарэпартажа – на старонцы "Марафон".
Последние комментарии
5 лет 38 недель назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 25 недель назад
7 лет 49 недель назад
9 лет 5 дней назад
9 лет 39 недель назад
9 лет 47 недель назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 10 недель назад
10 лет 15 недель назад