Андрэй Караленка
1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН
.
Пасля змянення фармата Маладзечненскага марафона – на поў-марафон без “спадарожніка” – я не ўдзельнічаў у прабегах: УЖО не змагу прабегчы 21 км.
Разумеецца, я прыехаў бы для фота-рэпартажу і проста для сустрэчы з марафонцамі, -- мне такія сустрэчы падабаюцца! -- але АДЗІН нікуды не езджу, бо амаль сляпы і амаль глухі: на прабегі мяне “возяць” сябры. А яны таксама не могуць бегчы поў-марафона…
Такі погляд – рэальна песімістычны. Але ж… “и мы когда-то были рысаками…”
І вось – навіна: арганізатары прабегу ўвялі “спадарожнік” – дыстанцыю 1 км…
1 км – толькі размінка і… повад, каб прыехаць, сустрэцца і, як казаў калісці знакаміты дуэт Міронава-Менакер, “посмотреть, кто с кем, кто в чём…”
Вось і паглядзім…
А мае каменты будуць кароткімі: галоўнае – убачыць сябе і яшчэ раз “сустрэцца” з сябрамі-таварышамі. Нажаль, не ўсіх я “злавіў” на дыстанцыі, ды некаторыя фота дрэннай якасці з-за маёй неаператыўнасці -- паказваю лепшыя.
І прашу прабачэння за спазненне.
Спачатку ПАГЛЯДЗІМ мімаходзь, ХТО прыехаў…
Увесь ФОТАрэпартаж -- на старонцы "Марафон".
Комментарии
Отправить комментарий