Андрэй Караленка
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015
“Капыльскае кальцо”: радасць і боль -- назаўсёды.
Радасць сумная – бо тут сустрэча з Домам, дзе нарадзіўся і вырас, куды ўжо не вярнуся, і УСПАМІНЫ ад дзяцінства да сёння… Боль – бо не бачу (і не ўбачу ніколі!) Віктара Новіка, шчырага чалавека-земляка і Лятучага Марафонца, не пачую яго прывітання “Жыве Беларусь!”…
“Жыве Беларусь!” – так Віктар вітаўся са мною пры кожнай сустрэчы: у Брэсце, у Маладзечне, у Жлобіне… “Жыве Беларусь!” – так вітаўся ён на кальцавой трасе, калі абганяў або бег насустрач. “Жыве Беларусь!” – так мы развітваліся ў Мінску, Асіповічах і “Сілічах”…
Так развіталіся ў Капылі ў 2009 годзе.
Базар у Капылі маленькі (я паказаў яго фрагмент) і, мабыць, адпавядае гораду.
Мы прыходзім сюды, каб купіць кветкі. Але знайсці іх не проста: міні-крама недзе ў закутку – туды мы ідзём міма стадыёна…
Школьны стадыён: футбольнае поле – ого-го!... Калі ўлічыць, што і гарадскі стадыён даступны пастаянна, плюс “кароткі варыянт” бегавой трасы пры ім, то для бега, як віда фізкультуры, магчымасці надта спрыяльныя ў любую пару года. А ў снежную -- ды марозную! – зіму капыльскія ўзгоркі – як свая Швейцарыя…
…У нас клопат іншы. А з ім і думкі.
Пасля нас прыйшлі мінчане: сумесна не атрымалася.
А рэчка цячэ – як і сто гадоў таму…
І пантонны мост будзе яшчэ доўга-доўга грымець-гучаць пад нагамі марафонцаў…
І куст бэзу будзе цвісці…
“Капыльскае кальцо” – фестываль бегу для ўсяго раёна, перш – для школьнікаў. Гэтыя дзеці прыехалі амаль першымі. Сёння халаднавата, але дождж не прадбачыцца – гэта важней.
“А меня вы помните?” Як не помніць !!!
А гэтых дзяўчат – запомню: авось сустрэнемся…
НАШ старт…
Астатнія фатаграфіі будуць на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Отправить комментарий