Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”-- 2016
Я занадта спазніўся са сваім фотарэпартажам. Шкада… У мяне было некалькі аб’ектыўных прычын і абставін, якія не дазвалялі адчуваць сябе свабодным: калі чалавек пастаянна скованы клопатамі – якія і пра што думкі?
Райвыканкам Завадскога раёна, адміністрацыі аўтазаводаў “МАЗ” і “МКЗТ” сумесна з неутамімай Ольгай Іосіфаўнай Сірэнка і яе памочнікамі зноў – мабыць, у пяты раз!!! – арганізавалі для аматараў бегу і дзяцей пераднавагодняе свята – “Карнавальны прабег”. І сёлетні прабег, на маё меркаванне, быў самы-самы “карнавальны”. Mенавіта яго асаблівую “карнавальнасць” можна ўбачыць – і палюбавацца ею! – у прапануемым фотарэпартажы.
Кароткая прадмова: ХТО прыехаў і ў ЧЫМ будзе бегчы .
.
Ад старога да малога: марафонец Іван Шынкароў і сын марафонцаў Рызікаў Максім (у будучым таксама марафонец?).
. Ігар Афнагель сёння не ў спартыўнай экіпіроўцы, а ва ўніформе: ён не бяжыць з намі – будзе кантраляваць-суддзіць. А Леанід Каладко будзе бегчы не ільготную дыстанцыю 1 км, як я, а 12 км. (Пакажу яго на дыстанцыі пазней.)
Якія прыгожыя касцюмы !!!
Вячаслаў Варанцоў і Літвінская Людміла.
.
Карпаратыўныя марафонцы фірмы “MAZ-MAN”: дыстанцыя 3 км.
Дзеці могуць пакатацца на прыгожых конях… Дзеці майго пакалення не каталіся на конях – ездзілі на працу. І коні былі іншыя – ХУДЫЯ-худзюшчыя, толькі хрыбет і рэбры. Мама давала мне старую куфайку і палатняны мяшок– для падкладкі, інакш сядзець на кані было небяспечна. Асабліва ў 1946 і 47-м сухіх і галодных гадах.
. Уладзімір Бычкоў і Арнольд Слуцкер.
. Мікалай Шуранкоў (№10) і Вячаслаў Сальнікаў.
.
Дзецям бегчы з праважатымі – бяспечна і камфортна.
.
.
.
.
Заканчэнне фотарэпартажу будзе на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Отправить комментарий