Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка першая
ПРАДМОВА
Тут – раздзявалка, камяра захоўвання і зала адпачынку. Здаў сумку -- іду на выхад для размінкі і фота-палявання. Насустрач – рэпарцёр ТV, прапануе адказаць на яго пытанні пра сёняшняе “свята бегу”. (Аператар – побач, каля сваёй ТV-камяры.)
Тлумачу тэлежурналісту:
“З задавальненнем паразмаўляў бы з вамі. Але… Па-першае, я не марафонец, а толькі ПОЎ-марафонец; па-другое, буду бегчы ўсяго дзесяць кіламетраў…”
“Десять – тоже хорошо”, -- парыруе ён.
“Ды я тут не самы стары, такіх, як я, – сем ці восем, а аднаму марафонцу – 82 гады…”
Рэпарцёр глядзіць на мяне здзіўлена, быццам з недаверам: яму патрэбен СЮЖЭТ са Старым Марафонцам…
“І – чацвёртае: я самы малады па бегавому стажу, нават юны -- з 2003 года, а стаж у астатніх – па сорак і пяцьдзесят гадоў: я буду выглядаць некарэктна, не на сваім месцы -- як выскачка…”
Рэпарцёр разачараваны, але пагаджецца з маім меркаваннем.
Глянуў я на трыбуну: Слава Варанцоў прышпільвае стартавы нумар…
“Вунь той, у ружовай майцы, што прышпільвае нумар, -- якраз для вас: ён – марафонец і будзе бегчы поўмарафона, а бегавы стаж у яго – болей сарака гадоў. Астальное сам скажа: ён увогуле – цікавы дзед…”.
TV-журналіст паказаў Славе мікрафон і пазваў да сябе. А я зрабіў здымак…
У гэты момант фатограф Minsk Half Marathon здымаў мяне з трыбуны – “шукаў сюжэт” для сябе, пад сваю задумку, вось так, як гэтыя дзяўчаты і хлопцы.
.
Але таго фатографа я не бачыў.
(Пасля даведаўся: з ім была і журналістка Euroradio.fm, якая таксама “шукала сюжэт”.
І яна ўбачыла ДВАІХ СТАРЫХ – “зачэпка” для рэпартажа “Самыя старыя на Поўмарафоне”. Далей – “ногі воўка кормяць”: дзяўчына аказалася шустрай – хутка знайшла старых…)
Я таксама люблю “шукаць сюжэты”, але ў мяне “мыльніца”: з “вялікай камярай” бегчы цяжка, выпрабавана на сабе.
У панядзелак, 5 верасня, патэлефанавала журналістка Euroradio.fm, -- якую я не бачыў! – і я адказаў на яе пытанні, а вечарам рэпартаж паявіўся на сайце: там быў і мой партрэт ў спартыўнай форме і.. з фотакамярай.
Фота з сайта Euroradio.fm.
У аўторак, 6 верасня, патэлефанавала фатограф Юлія -- прапанавала ўдзельнічаць у ФОТА-сесіі. З размовы з ёй – праз маю жонку Галіну Васільяўну ў якасці “сурдаперакладчыка” -- я зразумеў толькі агульную ЗАДУМКУ-АПОВЕД “Так адпачываюць пенсіянеры”, але пагадзіўся, хаця гэта не маё “амплуа”.
Чаму пагадзіўся?
Мне ЦІКАВА такая праца і яе дэталі: як будзе выконвацца задумка і што атрымаецца – цікава ўбачыць, прайсці, адчуць(!) увесь творчы працэс: я не сумняваўся, што мяне запрашаюць ТВОРЧЫЯ ЛЮДЗІ.
Мне падабаюцца творчыя людзі – мастакі (і мастакі любой справы!), энтузіясты, рамантыкі і выдумшчыкі, быццам крыху ненармальныя з погляду нармальных рацыяналістаў.
Мне падабаецца ўсё новае, незнаёмае – падабаецца ПАЗНАВАЦЬ яго і пазнаваць сябе, адчуваць нюансы пазнавання.
Трыццаць гадоў таму я, інжынер-механік, -- на пасадзе інжынера-канструктара Беларускага аўтазавода, -- працаваў з рэжысёрам анімацыйнага фільма ў якасці кансультанта па сцэнарыю і натурных здымках фільма “Техническое обслуживание автомобиля БелАЗ-549”: мне было ЦІКАВА убачыць сцэнарый, які атрымаўся з маёй “загатоўкі”, цікава НАЗІРАЦЬ за працаю рэжысёра і аператара. І было цікава глядзець свой фільм…
(Рэжысёр аказаўся дваюрадным братам маёй знаёмай па вучобе ў БПІ Аллы Цяўлоўскай. Вось сустрэча!.. Болей, рэжысёр і яго дваюрадная сястра – са знакамітага роду ЦЯЎЛОЎСКІХ!..)
Мне ЦІКАВА размаўляць з мастакамі, -- у Жодзіне іх многа! – з фатографамі, журналістамі, з творчымі людзьмі любой прафесіі, з ЛЮДЗЬМІ ПОШУКУ: цікава ведаць нюансы іх прафессіі і шляхі-метады для выражэння думкі і погляду, бо ў мастацтве няма “праспектаў” – толькі кусты-зараслі, няма дробязяў -- важна ўсё, кожны штрых, кропка і коска: “У дэталях сабака закапаны” – ведаю з другога курса Інстытута.
Ды я крыху авантурыст – люблю “увязывацца” у прыемныя і нават небяспечныя для сябе, але разумныя праекты (колькі іх было!): новыя людзі і ўмовы даюць магчымасць думаць, аналізаваць-параўноўваць і… ВУЧЫЦЦА. А вучыцца – ЦІКАВА і неабходна! Ды і ў старасці не позна.
Што тычыцца марафонаў…
Я “запісаўся ў марафонцы” і таму, што мне было ЦІКАВА БЕГЧЫ -- назіраць за сабою, адчуваць свой арганізм, а потым -- бегчы з марафонцамі, быць з імі побач і размаўляць. А там – людзі ўсіх спецыяльнасцяў-прафесій, рознай адукацыі і поглядаў, а па ўзросту – ад малога да старога. І аматарскі спорт – таксама спартыўнае жыццё, цікавае і разнастайнае.
Да журналістаў ўвогуле ў мяне асобыя адносіны. Мяркую, гэта заўважылі не толькі Яна і Павел, зусім-зусім маладыя, а і астатнія, і нават тыя, з кім сустрэцца не ўдалося.
Адкуль гэта? З маладосці.
Маім “кумірам” была французская журналістка Мадлен Рыффо, а яе дэвіз "Кожны журналіст, дастойны гэтага імя, павінен быць на месцах злачынстваў і выкрываць іх” -- як прысяга.
Дзве мае публікацыі ў “Комсомольской правде” аказаліся настолькі важнымі(!), што па ім былі прыняты афіцыйныя Пастановы ЦК КПСС (па першай) і Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (па другой)…(!!!)
Былі яшчэ публікацыі ў "Комсомольской правде". І адна "НЕпублікацыя" -- настолькі ВАЖНАЯ ПРАПАНОВА, што на падставе яе прынята Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР(!!!).
Друкаваўся і ў іншых выданнях, хаця працаваў на заводзе.
За гэта п’янь-зладзеі і партыйныя вождзі і іх лакеі білі мяне цынічна і подла -- па Остапу Бендэру: САПОГАМИ і ніжэй пояса.
БІЛІ -- і б'юць! -- нават МАІХ ДЗЯЦЕЙ: нелюдзі – апора рэжыма. ТАК было і ёсць -- з 1917 года.
Таму сярод фатографаў-мастакоў і артыстаў я АДЧУЎ сябе роўным і СВАБОДНЫМ -- як сярод марафонцаў.
Мяркую, грунтоўна адказаў на пытанні, якія чуў не аднойчы – як трапіў “у мадэлі” і чаму пагадзіўся на роль, якую раней ні разу не выконваў?
ЦЫРУЛЬНЯ і Цырульнік
Сустрэча: АЎТАРЫ праекта Жэня і Юлія. (Потым буду ведаць: дуэт “Kanaplev.Leydik”.)
Ні ў школе, ні ў інстытуце, ні будучы ўжо дарослым і самастойным, я не прыдаваў асаблівай увагі знешняму выгляду ГАЛАВЫ -- толькі КАСЦЮМУ, бо не сумняваўся: мая галава – НАРМАЛЬНАЯ і ў нейкім сэнсе ЦІКАВАЯ, а твар – як хто разумее, “па-Белінскаму”. Але на погляд аўтараў, мая фізіяномія крыху “адстае ад часу”, таму яе неабходна “падкарэкціраваць”: яны прывезлі мяне ў Цырульню.
Інтэр’ер.
Рахункавод і гаспадыня.
Галіна Васільяўна – мой важаты і “сурдаперакладчык”.
Малады цырульнік і яго кліент.
Цырульнік Вадзім Шыфрын, Юлія і V-аператар Андрэй Ляўковіч.
Менавіта Цырульнік: напісаў з вялікай літары і пакідаю шматкроп’е…
Паглядзеў на сябе ў люстэрка, – там бачна сябе з трох бакоў! – і запытаў:
“Юлія, а білеты ў Лос-Анжэлес заказалі?..”
Яна засмяялася:
“Мы самі – Голівуд!.. Паедзем на машыне.”
Развітальнае фота: Юлія і Цырульнік Вадзім – на фоне Цырульні.
Адзін з фрагментаў узаемнай фотасесіі.
Цырульня і сусед – вячэрне-начны БАР.
Верхняе фота: партрэт Меера Ланскі. (!!!???)
Ніжняе фота: злева ад дзвярэй – Мэрылін Монро і Артур Міллер;
з правага боку – партрэт Уінстона Чэрчылля. (!!!???)
Такія ЗНАКІ прыпынку…
ЎСЕ АСОБЫ не толькі добра вядомыя ў СВОЙ час, але і ЗНАКАВЫЯ, і назаўсёды ўвайшлі ў Гісторыю і ў Культуру ХХ стагоддзя. Таму болей – No comments.
І таму, што я не жыў ні ў Злучаных Штатах Амерыкі, ні ў Лондане, і, -- гэта галоўнае, -- не наведваў БАР. Якія каменты?
А каму цікавыя нюасы – вуліца Казлова, сто метраў ад скрыжавання, што бачна на фота.
Вуліца Казлова: вяртаемся да машыны -- паедзем у "Голівуд".
Нас чакаюць Маргарыта Цімафеяўна Машкова і стыліст Юлія Кузменкова.
СКАЛАДРОМ Скаладром “Трапецыя”.
Юлія прынесла спартыўную экіпіроўку.
Размінка.
Не толькі ўпершыню бачу “скалалазку”, але і не ведаў, што ў Мінску ёсць такі трэнажор.
У маладосці бачыў натуральныя трэнажоры для альпіністаў, нават лазіў па гарах паблізу іх (Теберда--Домбай), а тут выпрабаваў… імітацыйнае прыстасаванне. Спадабалася!
Я мог лезці і вышэй, хацеў нават “хадзіць па сцяне” гарызантальна, але мне сказалі, што няма такой неабходнасці, бо і так бачна, што дзед трэніраваны. Ды я мог стаміцца, а дубляў будзе многа…
Аналіз: што атрымалася?
Яшчэ адзін дубль? І не адзін!..
. Сляды ад абутку сведчаць: “скалалазка” не пустуе…
Ды вунь нехта толькі што саскочыў са сцяны.
Галіна Васільяўна адпачывае.
Тут ёсць і міні-кафэ, а на першым паверсе – “гіпер-маркет”.
ТАТУ
Вяртаемся ў Мінск – у цэнтр.
О, знайсці месца для паркоўкі машыны – праблема!..
Аўтары Праекта мяркуюць так: мы, хоць і старыя, -- мне 80 гадоў, Маргарыце Цімафеяўне – 76, -- але не павінны адставаць ад часу і моды: яны прывезлі нас да Тату-Майстра.
. Разумеецца, тату нам не накалолі – была толькі імітацыя: у гэтай справе многа нюансаў і мер перасцярогі, -- але малюнак на маёй руцэ рэальны.
Сабачка таксама – рэальны. І вялікі!.. Ён то ляжаў на канапе, то хадзіў па калідору і лажыўся пасярэдзіне яго: мабыць, так многа гасцей непакоіла сабачку. Але ён не выказваў ніякіх іншых прызнакаў незадавальнення новай абстаноўкаю, на нас быццам і ўвагі не звяртаў, -- быў такі ж рахманы і спакойны, як у той момант, калі мы прыйшлі. І яго можна было пагладзіць…
Андрэй Ляўковіч гладзіць сабачку…
РЭТРАПОГЛЯД НАЯВУ
Шэдэўр амерыканскага аўтапрома – Buick RIVIERA.
Нам неабходна гарманічна ЎПІСАЦЦА не толькі ў машыну, а і ў АТМАСФЕРУ часу такіх монстраў.
Складаней будзе – дызайнерам і фатографам…
Што атрымалася – меркаваць не бяруся, але мне было ЦІКАВА бачыць гэтую машыну натуральна, пасядзець у ёй і разглядаць дэталі. А іх многа!.. Асабліва ўразіла непамерная СВАБОДА !!!...
Вуліца “ціхая”.
Але на супрацьлеглым баку – награмаджэнне машын такое, што Нехта абвінаваціў нашу фота-групу ў парушэнні “Правілаў” і стварэнні “аварийной обстановки” і прыгразіў, што вызаве мліцыю, калі мы не “уберёмся отсюда”.
Парушэнне “Правілаў” сапраўды было. Але ж не настолькі дурным, каб яно стварала аварыйную абстаноўку: тут паток машын мізэрны, а ўчастак з нашымі памехамі – 50 метраў. Ды за час фотасесіі, – яна працягвалася не болей 20 хвілінаў, -- ні разу не праехаў трамвай.
І ўсё ж фатографы, не праглядваючы “ленту”, “смотали” ліхтары і фотакамяры -- мы “смотались” з месца парушэння “Правілаў”: рэальна, што міліцыянты не стануць аналізаваць дэталі-нюансы, а будуць “реагировать на сигнал” -- штраф плюс непазбежная затрымка ўсёй фотасесіі.
У ЖОДЗІНА – ПРАЗ БАРЫСАЎ
Хаця хлопцы і дзяўчаты маладыя ды шустрыя, усё ж стаміліся за сем гадзін суеты-бегатні, -- а наперадзе дарога і працяг фотасесіі, -- таму адсюль паехалі ў сталоўку і на кароткі адпачынак. Пасля абеду-з-адпачынкам, у 18-й гадзіне, выехалі ў Барысаў.
Спорт-арэна ў Барысаве: не пераблытаеш з саюзнымі “дынамамі”, а з “ледовымі дворцамі” ад Галоўнага Начальніка і падаўна.
Я асвойваю новы для мяне траспарт, -- цікава! – і ўспамінаю дзяцінства…
У восем гадоў з дзедам Міхалём, а пазней і самастойна, я рабіў самакаты на шарыкападшыпніках. Падшыпнікі былі невялікія, -- як сёння разумею, па наружнаму дыяметру каля ста міліметраў, -- таму на сельскай вуліцы зарываліся ў пясок. Пясок забіваў і шарыкі – якое катанне? Толькі ўвосень, калі зямля замярзала, мы маглі катацца. Але ж і снег адразу выпадаў.
Адкуль у нас, сельскіх дзяцей, шарыкападшыпнікі?
22 июня 1941 года...
Застаўся ў полі МТСаўскі трактар “Сталинец”... Учарашнія калгаснікі разабралі на “запчасткі” для гаспадаркі. (Пасля вызвалення ад немцаў астаткі трактара мы здавалі ў металалом.)
Вось так я катаўся вакол Маргарыты Цімафеяўнай – запрашаў прамчацца на новым самакаце па пляцоўцы. Яна ўсміхалася…
Добрая трэніроўка!.. Але ў мяне не ўсё ладзілася адмыслова: перад паваротам у правы бок, я прытармажваў…
На гэтым -- фінал першай часткі.
Фатографы прывезлі нас у Жодзіна: для мяне фотасесія -- з 7:40 (выехалі з хаты) да 21:20 (увайшлі ў хату) -- прайшла, як кажуць, на адным дыханні: было надта ЦІКАВА!..
Далей будзе… слава “мадэлі”.
І новыя знаёмствы, і новыя ўражанні і незвычайнасці -- жыццё працягваецца...
Усё гэта – нечакана!.. (Пакажу паступова.)
Комментарии
Отправить комментарий