Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)
Упершыню на “А”-прыпынку адсутнічаў аўтобус на пасёлак Чысць, а чакаць наступны рэйс было небяспечна -- мы “паехалі на 11-м нумары трамвая”: 3 км. Ды любая дарога – цікавая…
Таполю каля 70-ці гадоў – гэта яго век… 20-25 гадоў таму нехта разумна яго абрэзаў – сёння прыгожа глядзіцца. Але ж таполі – не для горада-пасёлка: у іх зусім іншы “грамадзянскі абавязак”.
Дзень быў не надта цёплы, але і не халодны – прынцыпова спрыяльны як для дзяцей, так і для старых: і тых, і другіх было не меньш, чым у апошнія гады. І ЎСЁ, -- усё! -- было добра, прыемна і цікава – як заўсёды на прабегах-марафонах.
Я крыху “прамахнуўся” – спазніўся на агульнае пастраенне і старт марафонцаў. Таму фотарэпартаж пачынаю са старта ДЗЯЦЕЙ і ПЕНСІЯНЕРАЎ.
Хаця дома і сцены дапамагаюць, размінка не пашкодзіць…
Галоўны суддзя Аляксандар Кавалёў ведае: дзецям неабходна спачатку добра растлумачыць, а потым тры разы паўтарыць, інакш яны заблудзяцца “у дзьвух соснах”: дзеці бягуць “эмацыянальна”, перажываюць, спяшаюцца…
Адпачываюць і чакаюць узнагарод…
4027
.
Мне надта спадабаліся гэтыя дзяўчынкі… Ды яны ДОБРА ГЛЯДЗЯЦЦА на фоне вядомых марафонцаў. Таму паказваю яшчэ раз -- на “поўны фармат”.
.
.
Тут інакш немагчыма – толькі на “поўны фармат”…
Гэтых хлопцаў паказваю “дубль-кадрам”: добра бачна спартыўная барацьба…
.
.
.
.
На фоне марафонцаў…
.
Уражанне такое: задаволены вынікам…
Падумаеш – марафон! Слухай песні і бяжы…
.
Віктар і Васіль: фініш на фоне фотарэпарцёра.
.
Паважаю фотарэпарцёраў! Калі хто думае, што ІХ хлеб лёгкі, хай возьме у рукі такую фотакамяру і заданне ў рэдакцыі газеты ці часопіса. Спачатку – для пробы…
Усіх ПЕНСІЯНЕРАЎ, якія беглі 3 км, узнагародзілі Граматамі і Прызамі.
Дзякуй арганізатарам за ўвагу!
Жодзінскія пенсіянеры ад’язджалі раней усіх -- іх адвезлі на станцыю, да электрычкі.
Шчырае дзякуй за павагу!
Последние комментарии
7 лет 5 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 43 недели назад
9 лет 15 недель назад
10 лет 19 недель назад
11 лет 6 недель назад
11 лет 13 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 29 недель назад
11 лет 34 недели назад