Андрэй Караленка
1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН (працяг)
Пасля змянення фармата Маладзечненскага марафона – на поў-марафон без “спадарожніка” – я не ўдзельнічаў у прабегах: УЖО не змагу прабегчы 21 км. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
06. 04. 2019: XXXVII АСІПОВІЦКІ МАРАФОН
XXXVII Асіповіцкі Марафон…
Пакінуў шматкроп’е: амаль за 20 гадоў, як я “у марафонцах” – бег з імі і пад сонцам (з пылам ад машын), і па лужах пад халодным дажджом, і па “снежнай кашы” пад мокрым снегам, амаль мяцеліцай – нармальныя ўмовы: у пачатку вясны надвор’е нестабільнае, можа змяніцца не толькі з дня-на-дзень, а і не адзін раз на працягу гадзіны. Аб’ектыўная рэальнасць – знаёма кожнаму: пра што размова?
Не размова – РОЗДУМ.
Мне ні разу не было СУМНА і ТРЫВОЖНА на Марафоне, а якраз наадварот – весела, аптымістычна. А сёння…
НЕ прыехалі многія-многія марафонцы -- пастаянныя, “штатныя” удзельнікі Асіповікіх марафонаў.
Суб’ектыўнае меркаванне? Увы, фота і пратаколы – сведкі аб’ектыўныя. Ды ў мяне ў Компе засталася частка фатаграфій з мінулых марафонаў.
НЕ прыехалі не толькі “штатныя” расіяне, -- прыехалі іншыя! -- і ўкраінцы, а і многія, хто значна бліжэй.
НЕ прыехалі нават арганізатары прабегаў-марафонаў у сваіх гарадах.
Разумеецца, не “проста так”: у кожнага прычыны-матывы і клопаты-болі. Але, нажаль, занадта многа супадзенняў...
НЕ заўважыў я і асіповіцкай прыгажуні-марафонкі Таццяны.
Мне -- сумна і трывожна: я не сустрэўся з стаўшымі мне блізкімі сябрамі і знаёмымі, не адчуў нашага адзінства і ўзаемапрыцяжэння, не паціснуў многіх-многіх рук, не зрабіў фатаграфій.
Мне вельмі сумна і таму, што я -- самы старэйшы ды самы слабейшы сярод “80 і старэйшых”. А час – цік-так, цік-так: я на Апошнім Перагоне. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінскі П-МАРАФОН-2017 – СОНЕЧНЫ і СВЯТОЧНЫ
ЗАКАНЧЭННЕ ФОТАРЭПАРТАЖУ Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: бег у манежы як АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА?
26 лютага 2017 года. Кароткі фотарэпартаж.
Мяне можна паправіць: РАЗМІНКА перад СТАРТАМІ.
Згодны: так -- болей рэальна. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ” – 2016. ФотаРэпартаж
Фатаграфій многа!..
Але не ўсе ўдачныя па кампазіцыі. Ды не ўсе “у фокусе”: для “плёнкі”-200 света было малавата -- камяра не ўспевала сфакусіравацца на бягучым аб’екце. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
04.00.16: Мінскі Поўмарафон – прыгожы і вясёлы
Сігнал на старт…
Я бягу... Чытаць далей...
Андрэй Караленка
БАРЫСАЎ, 25.06.2016: горача, як у Бабруйску…
Заканчэнне фотарэпартажа.
Было многа дзяцей -- мне было прыемна паказаць іх. Мяркую, і дзеці з задавальненнем паглядзяць на сябе, на сяброў і сапернікаў ды скапіруюць фоты ў свае альбомы: у іх жыццё -- наперадзе. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
БАБРУЙСК, 28.05., Дзень хіміка: ГОРАЧА !!!
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
2.04.2016, АСІПОВІЦКІ МАРАФОН: СОНЕЧНА…
Пасля “адкрыцця сезону” у Маладзечне (20.02.2016) Асіповіцкі марафон – пятае спаборніцтва аматарскай “бегавой лігі” у Беларусі і ПЕРШЫ ў сезоне МАРАФОН. Першы – з пяці, “застаўшыхся жывымі”. Увы, трынаццаць гадоў таму было дзевяць... Чытаць далей...
Андрэй Караленка
27.09. 2015, “Залатая восень”: БЕГ пад ДАЖДЖОМ (увесь фотарэпартаж)
Субота, 26 верасня: невялікі дождж-з-навальніцаю паступова перайшоў у АБЛАЖНЫ асенні ДОЖДЖ, які не перастаў ні вечарам, ні ноччу, ні раніцаю ў нядзелю – ішоў, то крыху сціхаючы, то, наадварот, узмацняўся, але не пераставаў ні на хвіліну.
Гэтай перамене надвор’я ЎСІМ неабходна было радавацца, -- ДОЖДЖ ПАЙШОЎ!!! -- але мы былі сумнымі і заклапочанымі: мы ехалі на прабег “Залатая восень”. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН
.
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)
Упершыню на “А”-прыпынку адсутнічаў аўтобус на пасёлак Чысць, а чакаць наступны рэйс было небяспечна -- мы “паехалі на 11-м нумары трамвая”: 3 км. Ды любая дарога – цікавая… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну
Фотарэпартаж : Васіль Лебецкі і Сын
Васіль Лебецкі
Я не прыехаў на прабег, хаця запісаўся ды вельмі чакаў: не павязло. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА
17 кастрычніка ў Жодзіне праведзены ДЗЕСЯТЫ прабег памяці марафонца майстра спорту СССР Анатолія Кавалёва, які жыў у Жодзіне і працаваў на Беларускім аўтазаводзе.
ДЗЕСЯТЫ прабег – быццам юбілейны (па-савецку), але самы-самы сціплы па колькасці ўдзельнікаў. Я – No comments. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ
Ішоў на аўтастанцыю: нуль градусаў, слабы вецер. На газонах заметны “сляды” нейкага снегу, што выпаў ноччу. “Сляды” – не болей…
Праехалі ўсяго 20 кіламетраў – закружыла мяцеліца: УСЁ БЕЛАЕ
З такой нечаканай непрыемнасці пачаўся Асіповіцкі марафон… Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад