Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”-- 2016
Я занадта спазніўся са сваім фотарэпартажам. Шкада… У мяне было некалькі аб’ектыўных прычын і абставін, якія не дазвалялі адчуваць сябе свабодным: калі чалавек пастаянна скованы клопатамі – якія і пра што думкі?
Райвыканкам Завадскога раёна, адміністрацыі аўтазаводаў “МАЗ” і “МКЗТ” сумесна з неутамімай Ольгай Іосіфаўнай Сірэнка і яе памочнікамі зноў – мабыць, у пяты раз!!! – арганізавалі для аматараў бегу і дзяцей пераднавагодняе свята – “Карнавальны прабег”. І сёлетні прабег, на маё меркаванне, быў самы-самы “карнавальны”. Mенавіта яго асаблівую “карнавальнасць” можна ўбачыць – і палюбавацца ею! – у прапануемым фотарэпартажы.
Кароткая прадмова: ХТО прыехаў і ў ЧЫМ будзе бегчы .
.
Ад старога да малога: марафонец Іван Шынкароў і сын марафонцаў Рызікаў Максім (у будучым таксама марафонец?).
.
Ігар Афнагель сёння не ў спартыўнай экіпіроўцы, а ва ўніформе: ён не бяжыць з намі – будзе кантраляваць-суддзіць. А Леанід Каладко будзе бегчы не ільготную дыстанцыю 1 км, як я, а 12 км. (Пакажу яго на дыстанцыі пазней.)
Якія прыгожыя касцюмы !!!
Вячаслаў Варанцоў і Літвінская Людміла.
.
Карпаратыўныя марафонцы фірмы “MAZ-MAN”: дыстанцыя 3 км.
Дзеці могуць пакатацца на прыгожых конях… Дзеці майго пакалення не каталіся на конях – ездзілі на працу. І коні былі іншыя – ХУДЫЯ-худзюшчыя, толькі хрыбет і рэбры. Мама давала мне старую куфайку і палатняны мяшок– для падкладкі, інакш сядзець на кані было небяспечна. Асабліва ў 1946 і 47-м сухіх і галодных гадах.
.
Уладзімір Бычкоў і Арнольд Слуцкер.
.
Мікалай Шуранкоў (№10) і Вячаслаў Сальнікаў.
.
Дзецям бегчы з праважатымі – бяспечна і камфортна.
.
.
.
.
Заканчэнне фотарэпартажу будзе на старонцы “Марафон”.
Последние комментарии
7 лет 23 недели назад
7 лет 38 недель назад
8 лет 10 недель назад
9 лет 34 недели назад
10 лет 37 недель назад
11 лет 24 недели назад
11 лет 32 недели назад
11 лет 42 недели назад
11 лет 47 недель назад
12 лет 5 дней назад