Андрэй Караленка
Мінскі Поў-МАРАФОН-2017 – СОНЕЧНЫ і СВЯТОЧНЫ
Сонечна !!!
Зранку вецер быў халодным (для мяне). Таму я надзеў дзьве майкі і штатную хустку -- пад шапку. Ды штатны цёплы шарф -- шармант і камфорт!
Таму бег свабодна і раскованна – з задавальненнем!
Пасля 7-га кіламетра, мінуўшы Оперны тэатр, -- там была харошая горка! -- калі на шляху стала меньш аб’ектаў для фота, я хацеў дабавіць хуткасці. Але зразумеў, што не варта: трэба бегчы, як бег – павольна…
За 300 метраў да фініша РАСПРАМІЎСЯ і фінішаваў быццам пасля трох кіламетраў...
Добра прабег!..
Мой стартавы нумар -- без чыпа: я зарэгістраваны як інвалід па зроку, бясплатна. А па гадзінніку ў фотакамяры – 1:28:38. Як беглі астатнія 70- і 80-гадовыя пенсіянеры, -- калі каму цікава? – можна ўбачыць у пратаколах.
Як раздзявалка для прабегу – нармальнае памяшканне, хаця і не надта зручнае.
Шкада, што “гардэроб” адчынілі позна і потым была вялікая чарга.
Сябры-“аматары”! Яны будуць бегчы 21.1 км.
Адзіны ў Беларусі дуэт: самы хуткі пенсіянер Леанід ГІСАЎ у якасці павадыра будзе суправаджаць амаль сляпога Петра АЎРАМЕНКУ…
.
Маскарадны касцюм – най-адмысловы!
Але, як бачна, у ім не толькі бегчы немагчыма, але і хадзіць цяжка.
Карпаратыўная каманда фірмы: добра, калі ёсць такі багаты спонсар…
Гледачоў-балельшчыкаў было многа!..
Пад стартавым нумарам “5105” – сусед Васіль Патапенка (г. Жодзіна).
Чаму студэнты фізкультурнай ВНУ бягуць усяго пяць кіламетраў?..
Канцэрт мне спадабаўся, але слухаць не было часу…
“Да сустрэчы 24-га на “залатой восені!..”
Шкада, што “8127-я” заплюшчыла вочы!
Я паспрабаваў паўтарыць фота, -- на хаду! -- але ж у мяне “мыльніца”, хаця і электронная.
“Умный в гору не пойдёт…”
Браво, дзіцяткі !!!
Трэнеры-настаўніцы дзяўчынак і, мабыць, бацька адной.
.
Ці то я такі адсталы ды прымітыўны, ці то людзі з сабакамі не разумеюць, што і дзе можна, а што -- нельга?
Чатыры фагаграфіі: на кожнай бачна ЎВАГА да мяне. Да аднаго! Бо наперадзе і за мною на адлегласці 10 метраў нікога не было…
Пакідаю шматкроп’е: ТАК яны сустракалі кожнага.
І тут я быў АДЗІН… (Адзін – у гэты момант.)
Тут нас пяцёра. І для нас – СПЕКТАКЛЬ. Ды які !!!
Браво, Оперны!..
Гарачыня… Безумоўна, музЫкі дужа стаміліся.
(Даўно я там не бываў! А так хочацца пачуць “Победный марш” у оперы “Аіда”. Але ж я --глухі…)
І мне цікава…
Добры гумар!..
Малайцы – абагналі мяне!!!
Са стартавымі нумарамі “5 км”, -- яны бесплатныя, -- беглі “дзесятку”. Разумна!
За мамай бачны хлопчык…
Ён ідзе да мяне…
Я – з погляду хлопчыка.
Наталья !!!...
Стаміліся дзяўчаткі…
Гэтая дзяўчына была апошняю.(?)
Мабыць, настаўнік фізкультуры з вучнямі.
На жаль, я не мог запытаць, бо зняў слухавыя апараты, каб не згубіць. (Іх кошт – чатыры пенсіі!)
Напішыце мне па зваротнаму адрасу – вышлю “вялікую” фатаграфію.
Фініш…
Дзякуй, хлопцы-калегі за ўвагу!
Ім будзе пра што расказаць у школе.
І мне таксама. Але дома.
Мама з дачушкаю.(?)
НАШЫ !!!
Бацькі і дзеці…
Заканчэнне ФОТАрэпартажу будзе крыху пазней на старонцы "Марафон".
Последние комментарии
7 лет 23 недели назад
7 лет 38 недель назад
8 лет 10 недель назад
9 лет 34 недели назад
10 лет 37 недель назад
11 лет 24 недели назад
11 лет 32 недели назад
11 лет 42 недели назад
11 лет 47 недель назад
12 лет 5 дней назад