Андрэй Караленка
2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН
.
ПЕРШЫ марафон быў 1 мая – штатна, кожны год. (Я паказаў яго, хаця са спазненнем і ў “скарочаным” варыянце. Усё ж каму-небудзь спадабаюцца фатаграфіі, ёсць і ўдалыя. А для каго – гістарычныя.)
Другі марафон у абіходзе называюць Зімнім: ён праводзіцца ў другую (па парадку) суботу і нядзелю снежня. Зімні – але ў манежы, што надзвычай важна, бо бывалі дні з марозам да 15 градусаў.
У ДРУГОГА ММарафона-2015 -- іншы рэгламент, чым у папярэдніх. Па-першае, у папярэніх быў і ЗВЫШмарафон – дыстанцыя 100 км. Сёння – без звышмарафона. Па-другое, у якасці “спутнікаў” марафона была дыстанцыя 3 або 5 км – для дзяцей і старых. Марафонцы выкарыстоўвалі яе ў якасці размінкі. Сёння – 10 км. 10 кіламетраў як размінка напярэдадні марафона – ці не многа для тых, хто прэтэндуе на медалі? Пытанне рытарычнае: я тут – не эксперт…
Я ехаў у Маладзечна, каб прабегчы ПОЎмарафона – ТАК хацеў павіншаваць сябе з 80-годдзем.
Не атрымалася: я прабег 3 км у якасці размінкі (мы прыехалі за дзве гадзіны да старта) і 10 км па рэгламенту.
Бег “дзесятку” акуратна і павольна – меркаваў ЗАЎТРА прабегчы 15…17 км (без стартавага нумару). Галоўны суддзя Аляксандар Кавалёў пагаджаўся дапусціць мяне на старт з агаворкаю “пастарацца не замінаць”… Але ж як “не замінаць”, калі я ЦІХАход – НЕ магу НЕ “блытацца пад нагамі” у марафонцаў, якія бягуць “на рэзультат”. Гэтая акалічнасць была добра бачная на дыстанцыі 10 км. Увы… Таму я паехаў дамоў: мяркую, і 10 км у 80 гадоў – добрае віншаванне!
І дай Бог, каб і ў наступным годзе было не горшае…
ФОТАрэпартаж сумесны з Васілём Лебецкім. На фоне марафонцаў перад другім стартам на 10 км.
(Даю фота на “поўны фармат” – каб праглядаўся старт.)
Фотарэпартаж – толькі з дыстанцыі 10 км, г. з. “прадмова” да марафона: 13 снежня ні мяне, ні Васіля ў Маладзечне не будзе.
Прабачце нас, марафонцы…
Паглядзім, хто прыехаў на “дзесятку”, хто – на “размінку”. Шкада, што заўтра нас тут не будзе. Шкада!..
Аўтар з Арнольдам Слуцкерам і Вячаславам Варанцовым.
У 2002 годзе яны запрасілі мяне на прабегі-марафоны -- узялі з сабою, бо я нікога і нічога ў гэтым напрамку не ведаў: пасля дзвух прастуд у 1971 і 1972 гадах я амаль 30 гадоў не ўдзельнічаў у лыжных спаборніцтвах і перастаў бегаць. Да таго ж амаль аслеп. Яны ПАВЕЗЛІ мяне на марафоны…
І сёння прывезлі ў Маладзечна.
Я ўжо не толькі сляпы, а і глухі: жыццё пражыць – не поле перайсці. Ды калі і поле пераходзіць упоперак барознаў, то можна спаткнуцца. А я з дзяцінства ішоў УПОПЕРАК хлусні і падману, супраць дыктата прымітываў, невукаў і зладзеяў на пасадах кіраўнікоў і “вождей народа”.
Дзякуй, Арнольд, за патрымку! Дзякуй, Слава, за дапамогу!
Барысаўскія хлопцы на фоне марафонкі…
Першы старт…
Другі старт…
Усё ж удакладніць не пашкодзіць…
.
.
.
.
Да сустрэчы на прабегу-карнавале!..
Последние комментарии
7 лет 23 недели назад
7 лет 38 недель назад
8 лет 10 недель назад
9 лет 34 недели назад
10 лет 37 недель назад
11 лет 24 недели назад
11 лет 32 недели назад
11 лет 42 недели назад
11 лет 47 недель назад
12 лет 5 дней назад