Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО…” Капыльскае…
Для мяне ўсе прабегі-марафоны цікавыя. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
“НАКОНЕЦ-ТО ПРОБЕГ в ЖОДИНО СОСТОЯЛСЯ!..”
ПРАДМОВА
“Наконец-то, пробег в Жодино состоялся!..” – з задавальненнем і аблягчэннем адзначылі ўдзельнікі і арганізатары мерапрыемсства. Падстаў для “задавальнення” і “аблягчэння” было дастаткова, але іх (разам з нюансамі да іх) я апускаю, акрамя аднаго: гэтаму ў значнай меры спрыяла надта добрае надвор’е – быў цёплы, сонечны дзень. Дзякуй Прыродзе!.. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
ЖОДЗІНА, “Адкрыццё сезона”: ДВА ФАЛЬСТАРТЫ -- дурней не трэба
Прадмова:
“Можна было б і горш зрабіць, але будзе занадта…”
Аляксей Ф. -- чалавек зубаскальны і смякалісты, балагур-шутнік, не без “грэха” (любіў “это дело”), працаваў спачатку электразваршчыкам на аўтазаводзе, дзе мы і пазнаёміліся ў маладосці, потым, гадоў праз пятнаццаць, перайшоў у будтрэст. Каменшчыкам!.. Сустрэліся выпадкова і змену працы ён патлумачыў арыгінальна і даходліва:
“Здесь бывает холодно и даже очень холодно, зато я дышу воздухом, а не дымом. И никто меня в шею не гонит «давай-давай». Какой заработок? У меня голова и руки на своих местах, задница – тоже: родители ничего местами не перепутали. Спасибо им! Пусть живут долго…” Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МІКАЛАЙ ШУРАНКОЎ – ДВОЙЧЫ ЮБІЛЯР: 70 і 50
(Абноўлена 25.04., P.S.: узнагарода ад гарвыканкама і фота з прабега ў Жодзіне.)
Жодзінскаму марафонцу Мікалаю ШУРАНКОВУ вот-вот споўніцца 70 гадоў…
Вот-вот – 23 красавіка, якраз у дзень прабега ў Жодзіне. Супадзенне. Безумоўна, прыемнае для юбіляра! І не толькі для яго асабіста – і для яго сяброў-таварышаў па марафонах. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
АФГАНСКАЯ ВАЙНА: Памяць і Подласць
Роздум Postfactum
Дарога ў іншым напрамку
Пайшоў на аўтобусны прыпынак у супрацьлеглы бок, а калі заўважыў, не хацеў вяртацца -- сеў на аўтобус, які ішоў доўга, мабыць, па ўсіх новабудоўлях горада. Пейзажы-будоўлі цікавыя, але я глядзеў на іх як на фон: я ехаў і думаў у іншым напрамку… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
АСІПАВІЦКІ МАРАФОН: у жодзінцаў -- фальстарт
Пятніца, 1 красавіка – Дзень смеху, Дзень дурняў, Дзень падманаў…
Да 2 красавіка 2011 года я помніў толькі АДЗІН Дзень смеху – самы-самы цікавы ў маім жыцці!..
З 2 красавіка запомню яшчэ адзін Дзень падманаў. Непрыемны... Як любіў казаць адзін мой знаёмы, можна было б зрабіць і дурней, але будзе занадта. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
БРЭСТ: прабег “ПАМЯЦЬ-2011”
Мемарыяльны прабег “Памяць” у Брэсце – самы цяжкі прабег, але самы неабходны НАМ як мерапрыемства, акцыя па ЎШАНАВАННЮ ПАМЯЦ І салдат, якіх МЫ паслалі ваяваць (заваёўваць???) – і паміраць(!) у чужую краіну. МЫ – мы ЎСЕ, савецкі народ, “лучшая часть человечества”…
Прабег “Памяць” – і НАША ПАКАЯННЕ за подласць і раўнадушша да ЧУЖЫХ дзяцей. Але ж чужых дзяцей не бывае…
“Чужых дзяцей не бывае” – помню з дзяцінства ад мамы, “цёмнай калгасніцы” з адукацыяй “дзве зімы”… А ў іншых, ужо ў НАШЫХ дзяцей, мамы былі с высшим образованием: чаму ж не разумелі Азбукі Жыцця?..
Роздум у Помніка – потым.
Паглядзіце фатаграфіі ў фотарэпартажы: хаця многія важныя моманты адсутнічаюць, усё ж, магчыма, што-небудзь – ці хто-небудзь? -- спадабаецца. Чытаць далей...
ВОРОНИН Виктор Михайлович
После окончания БПИ я работал в Туле
Что такое Тула, знаем из школы. Не хочу никого разочаровывать, знаем приблизительно -- и о Ясной Поляне, и о промышленности, об обороне Тулы в Великой Отечественной войне и об истории вообще. Говорю с позиции того времени: сегодня за пределами Тулы такие знания никому не нужны, кроме узкого круга профессионалов да любителей путешествовать. Как и о Минске, Воронеже, Иркутске… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
ПРАБЕГ у ГОМЕЛІ: кругі смутку, болю і памяці…
У Гомелі адбыўся прабег з нагоды чарговай гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для Валянціна Артамонава, Івана Мажэева, Арнольда Слуцкера і мяне гэты прабег, -- і іншыя з такім матывам, -- важныя тым, што нашы бацькі ўнеслі максімальна магчымы ўклад у вызваленне кожнага горада і вёскі -- “самое дорогое, что есть у человека – это жизнь”. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
СУСТРЭЧА ў КІЗІЛА: БЕГ як ВІНШАВАННЕ
Прадмова
Мы беглі адну гадзіну: хто болей прабяжыць? Я прабег усяго 8 км. Пасля -- слухалі песні і атрымлівалі падарункі, пілі чай-кофе і размаўлялі з сябрамі, абмяркоўвалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі.
Пра ўсё гэта -- ФОТА-аповед. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск, 26 снежня 2010:
“ХХХI РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ”(выбраныя фота як Прадмова)
Так названы пачаткова, таму не перакладваю на беларускую мову, бо ведаю з дзяцінства: па-нашаму было б зусім інакш. Ды тут важны змест і мэта. Зіма -- сапраўдная: многа снегу, а мінус 4 градусы – добра! Дрэнна -- моцны ўсходні вецер, на тратуарах -- галалёд. Яшчэ горш, асабліва для старых, галалёд на плітачных тратуарах: бегчы трэба надта акуратна. Але ж навошта старым рэкорды – быць бы здаровымі… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Роздум Postfactum:
ЗІМНІ МАРАФОН у МАЛАДЗЕЧНЕ-2010 (выбраныя фота)
Шаноўныя чытачы,
паглядзіце на дзяўчынку -- бяжыць “пяцёрку”. Як прыгожа бяжыць!..
Праз пяць-сем гадоў будзе бегчы марафон. Будзе бегчы – калі не спаткнецца на калдобінах цынізму і раўнадушша.
Калі не спаткнецца. Не спаткніся, ДЗІЦЯТКА – ты для НАС не чужое… Чытаць далей...
Андрэй КАРАЛЕНКА
ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл “Радаўніца”, аповед чацвёрты)
Издеваться над людьми законы запрещают...
Страшись, помещик жестокосердный! На челе
каждого из твоих крестьян вижу твоё осуждение…
Радищев Н. А.
“Путешествие из Петербурга в Москву”
Прадмова: што такое “захалусце”?
Пры адказе на пытанне важныя многія нюансы-адценні як погляд. А погляд – перш УЗРОВЕНЬ таго, хто выказвае меркаванне. Таму разважаць-спрачацца пра “захалусце” можна доўга…
У цэнтры Мінска ёсць захалусце -- ажно дзіва дзіўнае: развал-завал такі, што можна рукі-ногі паламаць, толькі крок ступіўшы ад пад’езда дома.
На вуліцах Маркса, Энгельса і Незалежнасці ў Галоўных Дамах такое захалусце ў галавах тамашніх домаУладароў-начальнікаў, што “цемрашалам” Сярэдневечча было б завідна, калі б маглі ведаць: тут захалусце першабытнае… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Роздум Postfactum
Жодзіна, сустрэча са Статкевічам:
ШАБАШ ПРАВАКТАРАЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА...
Мікалай СТАТКЕВІЧ – адна са ЗНАКАВЫХ ФІГУР у навейшай гісторыі Беларусі: вайсковец – ЗА БЕЛАРУСЬ!..
Кандыдат тэхнічных навук!.. (Абараніць доктарскую дысертацыю не дазволілі: нацыяналіст. А арміі неабходныя інтэрнацыяналісты-фашысты. Таму выгналі “из рядов”.)
Былы Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Людзям майго пакалення складана было ўявіць, што пасля “разгрома” Савецкай Арміі ў 1961 годзе, сярод выпускнікоў школ знайдуцца жадаючыя “ісці ў афіцэры” – толькі “троечнікі”. З гэтага часу, -- асабліва з гэтага часу! -- “пагоны” сталі на ўзроўні “таўра непаўнацэннасці”, а анекдоты пра тупасць і подласць афіцэраў расказвалі толькі яны самі… Чытаць далей...
На фатаграфіі два мужчыны -- стары і яшчэ малады.
Стары – гэта я, Андрэй КАРАЛЕНКА, савецкі дисидэнт і дзісідэнт, з 1996 года -- беларускі антыфашыст, за што пастаянна падвяргаюся знявагам і здзекам псоў-лакеяў ДИКТАТУРЫ УБЛЮДКАў.
“Диктатурою ублюдков” называў савецкую сістэму мой знаёмы Вадзім Задарожны з Кіева, з якім разам ішлі па маршруту № 43 “Теберда-Домбай-Клухорскі перэвал-Сухумі” у 1962 годзе.
Вадзім – детдомавец: бацька загінуў пад Севастопалем, а маці ўтапілася, ратуючы сына, Вадзіма. З яго здзекваліся ў дзетдоме, разлучылі са старэйшай сястрой, не дазволілі скончыць сярэднюю школу – адправілі ў “ФЗУ”, там былі пастаянныя дракі, пасля здзекваліся ў арміі.
Здзеквацца з дзіцяці – злачынства, здзеквацца з дзіцяці, бацька якога загінуў, каб астатнія засталіся жывымі -- такое магчыма толькі пры ўладзе вылюдкаў-нелюдзяў…
Яшчэ малады – Андрэй САННІКАЎ, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўляць яго не трэба – асоба даўно і добра вядомая ў Беларусі:
Саннікаў – гэта КУЛЬТУРА,
Саннікаў – гэта ЧЭСНАСЦЬ,
Саннікаў – гэта ЧЭСЦЬ-і-ГОНАР,
Саннікаў – гэта ІНТЭЛІГЕНТНАСЦЬ-і-АДУКАВАНАСЦЬ,
САННІКАЎ – гэта ЧАЛАВЕК у шырокім сэнсе.
Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад